Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/8 сьнежня

Жыгімонт Стары
Жыгімонт Стары

8 сьнежня: Дзень канстытуцыі ў Румыніі і ва Ўзбэкістане

  • 1409Вялікая вайна: у Берасьці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра плян супольных вайсковых дзеяньняў супраць Тэўтонскага ордэна
  • 1432Грамадзянская вайна ў ВКЛ: паміж войскамі вялікіх князёў Сьвідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча адбываецца Ашмянская бітва
  • 1506 — абраньне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога (на выяве) каралём польскім
  • 1812Вайна 1812 году: войскі Расейскай імпэрыі займаюць Горадню
  • 1854Папа рымскі Піюс IX абвясьціў дагмат Беззаганнага зачацьця Панны Марыі
  • 1926 — да БССР далучыліся Гомельскі і Рэчыцкі паветы колішняй Гомельскай губэрні РСФСР
  • 1991 — падпісаньне Белавескіх пагадненьняў, якія паклалі канец існаваньню СССР