Вікіпэдыя:Афіцыйныя назвы Беларусі

(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:АН»)
Скарачэньні:
ВП:АНБ
ВП:АН

14 траўня 1995 году з ініцыятывы прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, у выніку якога расейскай мове надалі статус дзяржаўнай.

23 ліпеня 2008 году быў зацьверджаны Закон Рэспублікі Беларусь № 420-З «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», які набыў сілу 1 верасьня 2010 году. У другім артыкуле да гэтага Закону гаворыцца, што дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна ці часова пражываюць або часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, павінны кіравацца Правіламі беларускай артаграфіі і пунктуацыі, зацьверджанымі гэтым Законам, ва ўсіх сфэрах і выпадках выкарыстаньня пісьмовай беларускай мовы.

Першы варыянт правілаРэдагаваць

З мэтай зрабіць зьмест артыкулаў аднатыпным, пасьлядоўным і адпавядаючым сучасным моўным абставінам у Рэспубліцы Беларусь, супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыняла правіла, якое патрабуе дубляваць усе назвы на беларускую мову афіцыйным правапісам і на расейскую мову незалежна ад іх тэрытарыяльнай і нацыянальнай прыналежнасьці. Пры гэтым калі назвы на беларускай мове афіцыйным і клясычным правапісамі супадаюць, то першая не пазначаецца.

Таксама ў гэтым выпадку дзейнічае рэкамэндацыя Вікіпэдыя:Правілы афармленьня: абавязкова пазначаецца назва аб’екту ці зьявы на мове арыгіналу ці паходжаньня.

Агульны парадак у пачатку артыкулаў: спачатку ідзе назва, якая адпавядае артаграфічным нормам беларускага клясычнага правапісу (нармалізацыя 2005 году); потым афіцыйная назва на беларускай мове афіцыйным правапісам; потым назва на расейскай мове; потым назва на мове арыгіналу ці паходжаньня, калі такая існуе.

Прыклады:

Другі варыянт правілаРэдагаваць

З мэтай зрабіць зьмест артыкулаў аднатыпным і пасьлядоўным, а таксама ў сувязі з тым, што Вікіпэдыі ствараюцца паводле моўнага прынцыпу, супольнасьць Беларускай Вікіпэдыі прыняла правіла, якое патрабуе ўжываць усюды і толькі назвы на беларускай мове. Пры гэтым усе назвы павінны адпавядаць артаграфічным нормам беларускага клясычнага правапісу (нармалізацыя 2005 году). Дубляваць назвы Беларусі на беларускую мову афіцыйным правапісам і на расейскую мову забараняецца. Пры гэтым у разьдзеле «Назва», з улікам пэўнай патрэбы (напрыклад, каб праілюстраваць паходжаньне канкрэтнай назвы), магчымае ўжываньне назвы на іншых мовах. Таксама, у выпадку калі афіцыйная назва адрозьніваецца ад асноўнай назвы, у шаблёнах-картках (напрыклад Шаблён:Населены пункт/Беларусь) можна дадаваць, як заўвагу да асноўнай назвы, трансьлітараваную афіцыйную назву на беларускай мове клясычным правапісам.

Гэтае правіла ня тычыцца тых выпадкаў, калі геаграфічны або іншы аб’ект ці зьява разьмяшчаюцца не на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У гэтым выпадку дзейнічае рэкамэндацыя Вікіпэдыя:Правілы афармленьня: абавязкова пазначаецца назва аб’екту ці зьявы на мове арыгіналу ці паходжаньня.

Агульны парадак у пачатку артыкулаў: спачатку ідзе назва, якая адпавядае артаграфічным нормам беларускага клясычнага правапісу; потым назва на мове арыгіналу ці паходжаньня, калі такая існуе.

Прыклады: