Віктар Гардзей
Віктар Гардзей (19 жніўня 1946, в. Малыя Круговічы[2], Ганцавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.
Віктар Гардзей | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 19 жніўня 1946 (77 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, пісьменьнік, паэт, празаік |
Мова | беларуская мова[1], француская мова[1], нямецкая[1] і ангельская мова[1] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс Рэдагаваць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Круговіцкую сярэднюю школу (1964) і (завочна) факультэт журналістыкі БДУ (1984). Пасьля школы працаваў у калгасе, у 1965—1966 гг. быў літсупрацоўнікам ляхавіцкай раённай газэты «Будаўнік камунізму». 3 1966 году — у ганцавіцкай раённай газэце «Савецкае Палессе»[3] (загадчык аддзелу ліставаньня, адказны сакратар, намесьнік рэдактара).
3 пераездам у Менск у 1983 годзе працаваў у рэдакцыях часопісаў «Беларусь», «Родная прырода», з 1989 году — старэйшы літсупрацоўнік аддзелу прозы часопісу «Маладосць». Таксама працаваў у часопісах «Полымя» і «Вожык». Пазьней зноў у часопісе «Маладосць» (намесьнік галоўнага рэдактара). Да 2010 году працаваў у выдавецтве «Мастацкая літаратура». У 2010—2015 гадах — загадчык аддзелу прозы і паэзіі газэты «Літаратура і мастацтва».
Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1979 году.
Творчасьць Рэдагаваць
У 1963 годзе, калі было надрукавана яго першае апавяданьне «Памылка».
Паэзія Рэдагаваць
- 1975 — «Касавіца»
- 1976 — «Чырвоны грабеньчык»
- 1978 — «Верасное палясоўе»
- 1982 — «На арэхавай палянцы»
- 1983 — «Засевак Радзімы»
- 1985 — «Незабудкі азёр»
- 1988 — «Узрушэньне»
- 1988 — «Коцікі на вярбе»
- 1989 — «Мой тата — трактарыст»
- 1994 — «Дзікая пчала»
Проза Рэдагаваць
- 1984 — «Дом з блакітнымі аканіцамі»
- 1988 — «Карані вечнага дрэва»
- 1995 — «Уратуй ад нячыстага»
- 1996 — «Ці то грэбля, ці то гаць»
Пераклады Рэдагаваць
- Гюстаў Флябэр «Саламбо»
- Робэрт Льюіс Стывэнсан «Чорная страла»
- Эрнст Гофман «Шчаўкунчык і мышыны кароль»,
- кніга казак народаў Эўропы «Хрустальны калодзеж»
Узнагароды Рэдагаваць
- Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.
- Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2007)
- У вёсцы Малыя Круговічы да 50-годзьдзя пісьменьніка імем Віктара Гардзея названа вуліца, на якой ён нарадзіўся і жыў, а на месцы дому, дзе ён жыў у 2017 годзе ўсталяваны памятны знак.