Эрнст Тэадар Амадэй Гофман

Эрнст Тэ́адар Амадэ́й Го́фман (па-нямецку: Ernst Theodor Amadeus Hoffmann; 24 студзеня 1776, Кёнігсбэрг — 25 жніўня 1822, Бэрлін) — нямецкі пісьменьнік, кампазытар, мастак рамантычнага кірунку. Псэўданім як кампазытара — Яганэс Крайсьлер (ням. Johannes Kreisler).

Эрнст Тэадар Амадэй Гофман
Ernst Theodor Amadeus Hoffmann
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 студзеня 1776
Кёнігсбэрг
Памёр 25 жніўня 1822
Бэрлін
Пахаваны
Сужэнец Maria Thekla Michaelina Hoffmann[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар, кампазытар, мастак, юрыст, музычны крытык
Гады творчасьці 1809—1822
Кірунак рамантызм
Жанр навэля, жахі
Мова нямецкая[2][3]
Значныя творы «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр»
Подпіс Выява аўтографу
[[::de:s:E. T. A. Hoffmann|Творы]] ў Вікікрыніцах
http://www.etahg.de

Адзін з галоўных майстроў эўрапейскай рамантычнай прозы. Служыў на розных чыноўніцкіх пасадах у Ляйпцыгу, Дрэздэне, Бамбэргу, Бэрліне. У 1809 дэбютаваў апавяданьнем «Рыцар Глюк». Аўтар «Фантастычных п’есаў у манеры Калё» (т. 1—4; 1814—1815 гг.), літаратурных казак «Залаты гаршчок» (1815 г.), «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобэр» (1819 г.), «Прынцэса Брамбіла» (1821 г.), «Майстар Блыха» (1822 г.), празаічнага цыклю «Сэрапіёнавы браты» (т. 1—4; 1819—1821 гг.), раману «Жыцьцёвыя погляды ката Мура» (1820—1822 гг.) і інш.

Беларускія пераклады

рэдагаваць
  • Казку «Курдупель Цахэс», апавяданьні «Рыцар Глюк», «Дон Жуан» на беларускую мову пераклаў Васіль Сёмуха, казку «Шчаўкунок, або Мышыны Кароль» — Алесь Сачанка.
  1. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  2. ^ Hoffmann, E. T. A., 1776-1822 // CONOR.SI
  3. ^ Гофман Эрнст Теодор Амадей // ПроДетЛит (рас.) — 2019.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць