Вожык (часопіс)

беларускі часопіс
(Перанакіравана з «Вожык (1945)»)

«Во́жык» — сатырычна-гумарыстычны ілюстраваны часопіс. Упершыню выйшаў у ліпені 1941 як сатырычны плякат «Раздавім фашысцкую гадзіну». Са жніўня 1945 атрымаў статус часопіса пад назвай «Вожык». Першы нумар выйшаў накладам у 13 тысячаў асобнікаў[2]. Выходзіў на беларускай мове, у Менску, 2 разы на тыдзень. З 1957 выдае «Бібліятэку „Вожыка“».

«Вожык»
«Раздавім фашысцкую гадзіну», №38, 1942
Тэматыка гумар, сатыра
Пэрыядычнасьць штомесячна
Краіна Беларусь
Адрас Менск, прасп. Незалежнасьці, д. 39
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Выдавец «Зьвязда»
Галоўны рэдактар Юлія Зарэцкая
Дата заснаваньня жнівень 1945 г.
Мова Беларуская
Наклад 2012[1]
ISSN 0132-5957
Афіцыйны сайт www.zviazda.by/be/edition/vozhyk

У кастрычніку 2009 ператварыўся ў альманах і выходзіць раз на паўгоду[3]. З 2011 году выходзіць раз у тры месяцы (штоквартальна). Да 2012 году ўваходзіў у склад РВУ «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Зьвязда».

У часопісе друкаваліся вядомыя пісьменьнікі — Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Анатоль Астрэйка.

Галоўныя рэдактары

рэдагаваць
  1. ^ № 3 (1479), 2011 г.(недаступная спасылка)
  2. ^ Сьняжана Інанец. Любімы «Вожык»: крытыка ворагаў народа ў савецкі час і «сіські» ў дзевяностыя // Tut.by, 1 красавіка 2013 г. Праверана 1 красавіка 2013 г.
  3. ^ Зьміцер Глінскі. Часопіс «Вожык» ператварыўся ў альманах і будзе выходзіць радзей // Эўрарадыё, 6 кастрычніка 2009 г. Праверана 4 сакавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць