Вігайла — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вількамірскі (1398).

Вігайла
лац. Vigajła / Vihajła
Асабістыя зьвесткі
Дзеці Гінтаўт, Таліят (?)

Вігела або Вігал (Wigelo, Wigal[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віг- (-вік-) (імёны ліцьвінаў Вігунт, Вігмонт, Лодвік; германскія імёны Wigunt, Wigmunt, Lodvigus) паходзіць ад гоцкага і германскага wigs 'вайна, бойка', а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Вігайла азначае «жвавы ў бойцы»[4] (тое ж, што і імя Гельвіх).

Адпаведнасьць імя Вігала германскаму імю Wigelo, засьведчанаму ў VIII стагодзьдзі, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wigel[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wygel (23 красавіка 1398 году)[7]; Wigail, houptman czu Wolkomir[8], Wigail, capitaneus in Wilkomir[9] (12 кастрычніка 1398 году)[10]; Викгаило (1398 год)[11].

Біяграфія

рэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду. Меў брата Чупурну.

Выступаў як сьведка ў Гарадзенскай (23 красавіка 1398 году) і Салінскай (12 кастрычніка 1398 году) умовах з крыжакамі, дзе значыцца старостам вількамірскім.

Меў сына Гінтаўта і, магчыма, Таліята (у дакумэнце Чартарыйскага міру як сьведка выступае Таліят Вігайлавіч)[12].

  1. ^ North J. J. English Hammered Coinage. Volume 1: Early Anglo-Saxon to Henry 111 c. A.D. 600—1272. — London, 1994. P. 183.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 570, 1578.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 167.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 287.
  7. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. P. 54.
  8. ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
  9. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
  10. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 221.
  11. ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 137—138.
  12. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 222.

Літаратура

рэдагаваць