Вячаслаў Яраслаўскі
Вячаслаў Яраслаўскі (нар. 14 траўня 1985 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Вячаслаў Яраслаўскі | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 14 траўня 1985[1] (39 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2003 | СКВІЧ | 4 (0) |
2003—2006 | Шэрыф Тыраспаль | 27 (1) |
2006 | Дынама Берасьце | 18 (0) |
2007 | Нёман Горадня | 10 (0) |
2008—2009 | Менск | 29 (1) |
2009 | Белшына | 9 (0) |
2010 | СКВІЧ | 28 (1) |
2011 | Віцебск | 30 (0) |
2012—2013 | Тарпэда-БелАЗ | 28 (1) |
2013 | Славія Мазыр | 13 (0) |
2014 | Віцебск | 22 (0) |
2015—2017 | Гарадзея | 65 (1) |
2018 | Ліда | 5 (0) |
Зборныя | ||
2004—2006 | Беларусь (да 21) | 6 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьПачаў кар’еру ў менскім «Лякаматыве», а потым гуляў у Малдове. Па вяртаньні ў Беларусь гуляў за розныя клюбы Найвышэйшай і Першай лігаў. У студзені 2012 году падпісаў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ», дзе быў асноўным левым абаронцам. Па сэзоне 2012 году быў выстаўлены жодзінскім клюбам на трансфэр, але ў выніку застаўся ў клюбе, страціўшы месца ў асноўным складзе. У канцы ліпеня 2013 году кантракт з «Тарпэда»-БелАЗ быў скасаваны па дамоўленасьці бакоў[2]. У жніўні 2013 году перайшоў у мазырскую «Славію»[3], дзе хутка замацаваўся на пазыцыі левага абаронцы, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.
У сакавіку 2014 году падпісаў кантракт зь «Віцебскам»[4]. У якасьці асноўнага левага абаронцы дапамог віцебскаму клюбу паводле вынікаў сэзону 2014 году вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2015 году, пакінуўшы «Віцебск», стаў гульцом «Гарадзеі»[5]. У сьнежні 2015 году падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на наступны сэзон[6]. У пачатку сэзону 2016 году звычайна выходзіў на замену, пазьней замацаваўся ў стартавым складзе на пазыцыі левага абаронцы. Сэзон 2017 году пачынаў у асноўным складзе, аднак пазьней страціў месца ў складзе, заставаючыся на лаўцы запасных. У сьнежні 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Гарадзею»[7].
У пачатку 2018 году праходзіў прагляд у менскім «Промні», але пазьней далучыўся да «Ліды»[8][9]. Пачынаў сэзон 2018 году ў першай адзінаццатцы, аднак у траўні атрымаў траўму і болей на полі не зьяўляўся. У кастрычніку 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў лідзкі клюб[10].
Міжнародная
рэдагавацьГуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Трэнэрская праца
рэдагавацьПасьля зыходу зь «Ліды» завяршыў кар’еру і пачаў працаваць дзіцячым трэнэрам. У пачатку 2020 году ачоліў дубль «Смалявічаў», а ў ліпені быў прызначаны памочнікам галоўнага трэнэра ў асноўнай камандзе. Працаваў у клюбе да канца 2020 году.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чэмпіён Малдовы: 2004, 2005, 2006
Статыстыка
рэдагавацьКлюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Гарадзея | 2015 | Першая ліга | 28 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 12 | 0 | |
Ліда | 2018 | Першая ліга | 5 | 0 |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Vyacheslav Yaroslavskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Торпедо-БелАЗ» расстался с Вячеславом Ярославским (рас.)
- ^ Ярославский, Волков и Александров стали игроками "Славии" (рас.)
- ^ Леничко, Ирха и Ярославский подписали контракты с "Витебском" (рас.)
- ^ Ярославский заключил контракт с "Городеей", еще три футболиста продлили соглашения (рас.)
- ^ "Городея" подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками (рас.)
- ^ Ярославский, Йоксимович, Шидловский и Якубович покидают «Городею» (рас.)
- ^ Гнедько и Шидловский подписали соглашения с "Лидой" (рас.)
- ^ Шидловский, Гнедько и Ярославский стали игроками «Лиды», Демидчик покинул расположение команды (рас.)
- ^ "Лида" рассталась с Ярославским (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)