Вятчын
Вятчы́н[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на шашы Р57, за 9 км на ўсход ад Дзякавічаў. Вятчын уваходзіць у склад Дзякавіцкага сельсавету.
Вятчын | |
трансьліт. Viatčyn | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Марохараўскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 309 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247965 |
СААТА: | 3216812011 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°26′42″ пн. ш. 28°9′46″ у. д. / 52.445° пн. ш. 28.16278° у. д.Каардынаты: 52°26′42″ пн. ш. 28°9′46″ у. д. / 52.445° пн. ш. 28.16278° у. д. |
± Вятчын | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьВядома з XVI стагодзьдзя як вёска ў Слуцкім павеце Наваградзкага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі. У 1795 годзе ў Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1917 годзе ў Дзякавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
З 1924 да 1954 году вёска зьяўлялася цэнтрам Вятчынскага сельсавету Жыткавіцкага раёну Мазырскай акругі (да 1930 году і ў 1935—1938 гады), з 1938 году — Палескай, з 1954 году — Гомельскай вобласьці.
З пачатку вайны 1941 году да прыходу Чырвонай Арміі 6 ліпеня 1944 году фашыстамі было расстраляна 80 жыхароў, 27 чалавек былі адпраўленыя на катаржныя работы ў Нямеччыну.
Да 10 студзеня 2023 году ўваходзіла ў склад Дзякавіцкага сельсавету[3].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 641 жыхар, 75 двароў
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 1177 жыхароў, 158 двароў; 1994 год — 681 жыхар, 322 двары; 1999 год — 564 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 309 жыхароў[1]
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква
Вуліцы
рэдагавацьВуліцы: Азёрная, Азёрны завулак, Лугавая, Лугавы завулак, Лясная, Падлясная, Першамайская, Першамайскі завулак, Палеская, Пасялковая, Пасялковы завулак, Паштовая, Савецкая, Савецкі завулак, Садовая, Чыгуначная.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Перапіс 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 176
- ^ Пастанова Гомельскага абласнога савету дэпутатаў №423 ад 27-12-2022 "Об изменении административно-территориального устройства Октябрьского района Гомельской области"
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.