Вялікія Рагі
Вялі́кія Рагі́[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавету. Насельніцтва 697 чал. (2010). Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 92 км ад Гомелю.
Вялікія Рагі | |
трансьліт. Vialikija Rahi | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Салонскі |
Насельніцтва: | 697 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2334 |
Паштовы індэкс: | 247196 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°52′0″ пн. ш. 30°3′0″ у. д. / 52.86667° пн. ш. 30.05° у. д.Каардынаты: 52°52′0″ пн. ш. 30°3′0″ у. д. / 52.86667° пн. ш. 30.05° у. д. |
± Вялікія Рагі |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з пачатку XIX стагодзьдзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1858 году валоданьне князя Л. М. Галіцына. Паводле перапісу 1897 году знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, цагельня. У 1909 годзе 920 дзесяцін зямлі, у Стрэшынскай воласьці. Дзейнічала царкоўна-прыхадзкая школа.
У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 16 двароў, забілі 37 жыхароў. 45 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 году ў складзе Жлобінскай птушкафабрыкі (цэнтар — вёска Саланое). Працуе пачатковая школа.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1858 — 15 двароў, 102 жыхары; 1897 — 41 двор, 299 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1909 — 378 жыхароў; 1925 — 101 двор; 1940 — 107 двароў, 449 жыхароў; 1959 — 461 жыхар (паводле перапісу); 1999 — 774 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 273 гаспадаркі, 861 жыхар[2]; 2010 — 697 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.