Вялікія Лукі (Менская вобласьць)

вёска ў Менскай вобласьці Беларусі

Вялі́кія Лу́кі[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.

Вялікія Лукі
трансьліт. Vialikija Luki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Пухавіцкі
Насельніцтва: 0 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′18″ пн. ш. 28°20′57″ у. д. / 53.555° пн. ш. 28.34917° у. д. / 53.555; 28.34917Каардынаты: 53°33′18″ пн. ш. 28°20′57″ у. д. / 53.555° пн. ш. 28.34917° у. д. / 53.555; 28.34917
Вялікія Лукі на мапе Беларусі ±
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі
Вялікія Лукі

Гісторыя

рэдагаваць

У 1858 годзе згадваецца вёска Слабодка ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1879 годзе вёска Вялікая Лука ўпамінаецца пры перапісе населеных пунктаў Турынскага праваслаўнага прыходу Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй У красавіку 1943 году вёска была спалена і забіта 4 жыхары.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 32 двары, 192 жыхары
  • 1909 год — 41 двор, 253 жыхары
  • 1917 год — 43 двор, 196 жыхары
  • 2002 год — 2 двары, 2 жыхары
  • 2009 год — 0 чалавек[2]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі