Вэнграў

места ў Мазавецкім ваяводзтве Польшчы

Вэ́нграў ці Ву́граў (польск. Węgrów) — места ў Польшчы, на рацэ Ліўцы. Адміністрацыйны цэнтар Вэнгроўскага павету Мазавецкага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 12 793 чалавекі.

Вэнграў, Вуграў
польск. Węgrów
Фарны касьцёл
Фарны касьцёл
Герб Вэнграва


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Мазавецкае
Павет: Вэнграўскі
Плошча:
  • 35,45 км²
Насельніцтва: 12 793 чал. (2016)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовыя індэксы: 07-100
Нумарны знак: WWE
Геаграфічныя каардынаты: 52°25′0″ пн. ш. 22°5′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 22.08333° у. д. / 52.41667; 22.08333Каардынаты: 52°25′0″ пн. ш. 22°5′0″ у. д. / 52.41667° пн. ш. 22.08333° у. д. / 52.41667; 22.08333
Вэнграў, Вуграў на мапе Польшчы
Вэнграў, Вуграў
Вэнграў, Вуграў
Вэнграў, Вуграў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.wegrow.com.pl

Вэнграў — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй. Да нашага часу тут захаваліся Фарны касьцёл, комплекс кляштару рэфарматаў з касьцёлам Сьвятых Антонія і Пятра, калегіюм барталямітаў, драўляны эвангелісцкі збор, эвангелісцка-аўгсбурскі збор Сьвятой Тройцы і дом Гданьскі, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Вэнграў датуецца 1414 годам, калі Пётар Пятковіч фундаваў тут касьцёл[1]. У 1441 годзе места атрымала Магдэбурскае права. У 1558 годзе Вэнграў перайшоў у валоданьне Кішкаў. Места стала важны цэнтрам Рэфармацыі.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Вэнграў перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1593 годзе места стала ўладаньнем Радзівілаў, у 1664 годзе — Красінскіх, у 1782 годзе — Асалінскія.

Пад уладай Аўстрыйскай і Расейскай імпэрыяў

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вэнграў апынуўся ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі, з 1809 году — у складзе Расейскае імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Седлецкай губэрні. На 1827 год тут было 400 будынкаў, на 1857 год — 393 (зь іх 6 мураваных). За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 3 лютага 1863 году адбылася бітва пад Вэнгравам.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вэнграў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вэнграў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да 8 жніўня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 3013 чал.; 1857 год — 3906 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 12 793 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Дом Гданьскі (XVIII ст.)
  • Забудова гістарычная (XVIII — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Збор эвангелісцка-аўгсбурскі Сьвятой Тройцы (1836—1841)
  • Збор эвангелісцкі (XVII ст.)
  • Калегіюм барталямітаў (1708—1712)
  • Касьцёл Сьвятых Антонія і Пятра і кляштар рэфарматаў (1693—1715)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны; XVI ст.)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца-пахавальня Любенскіх (1893); пратэстанцкія; юдэйскія
  1. ^ Kazimierski J. Z dziejów Węgrowa w XV—XVII wieku // Rocznik Mazowiecki. Nr. 3, 1970. S. 268.
  2. ^ Chlebowski B. Węgrów // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 257.