Восава (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці
Во́сава[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Восава | |
трансьліт. Vosava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 299 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222378 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′23.99″ пн. ш. 27°11′56.00″ у. д. / 54.7233306° пн. ш. 27.1988889° у. д.Каардынаты: 54°43′23.99″ пн. ш. 27°11′56.00″ у. д. / 54.7233306° пн. ш. 27.1988889° у. д. |
± Восава |
Гісторыя
рэдагаваць- 1904 год — зьяўлялася вёскай у Крывіцкай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Вёска налічвала 419 жыхароў.
- З 1885 году ў вёсцы працавала школа граматы. У 1896/97 навучальным годзе ў ёй навучаліся 10 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка.
- 1921 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 86 двароў і 424 жыхары.
- 1931 год — знаходзіцца ў складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 98 двароў і 506 жыхароў.
- 12 кастрычніка 1940 году вёска стала цэнтрам сельсавету ў складзе Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- У верасьні 1943 году падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі 10 двароў і забілі 2 жыхароў.
- 1948 год — у вёсцы адчыненая крама.
- 1949 год — створаны калгас «Гарадзеец».
- 16 ліпеня 1954 году — вёска ўвайшла ў склад Княгінінскага сельсавету.
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 472 жыхары.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 7 студзеня 1964 году вёска зьяўяецца цэнтрам саўгасу «Восаўскі».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 299 жыхароў
- 1 студзеня 1999 году — 410 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 169 двароў і 414 жыхароў
Інфраструктура
рэдагавацьУ вёсцы разьмяшчаюцца праўленьне калгасу, аддзяленьне сувязі, аддзяленьне ашчаднага банку, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, сярэдняя школа, крама, сталоўка, гаспадарчы двор, тэхнічныя майстэрні, жывёлагадоўчая фэрма, ААТ «Газсервіс», прыватная крама.
Ушанаваньне памяці
рэдагавацьУ 1970 годзе каля будынка вясковай школы быў усталяваны абэліск на ўшанаваньне памяці 49 жыхароў вёсак Вытраскі, Гарадзішча, Кіржына, Восава, Палавікі, Холма, Халмоўка і Янушова, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 334
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.