Холма (Мядзельскі раён)
вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Хо́лма[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Княгінінскага сельсавету.
Холма | |
трансьліт. Cholma | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Мядзельскі |
Сельсавет: | Княгінінскі |
Насельніцтва: | 9 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1797 |
Паштовы індэкс: | 222378 |
СААТА: | 6240820131 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°43′13″ пн. ш. 27°7′7″ у. д. / 54.72028° пн. ш. 27.11861° у. д.Каардынаты: 54°43′13″ пн. ш. 27°7′7″ у. д. / 54.72028° пн. ш. 27.11861° у. д. |
± Холма |
Гісторыя
рэдагаваць- 1868 год — вёска ў складзе Княгінінскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. Налічвала 4 двары і 51 жыхара.
- 1904 год — на месцы вёскі знаходзіліся дзьве: Холма 1-я, якая налічвала 114 жыхароў, і Холма 2-я, якая налічвала 84 жыхароў. Побач зь вёскамі знаходзіўся фальварак Холма, які зьяўляўся ўладаньнем Камянецкага. Фальварак налічваў 16 жыхароў.
- 1921 год — вёска і фальварак у складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 7 двароў і 41 жыхар, фальварак налічваў 6 двароў і 33 жыхароў.
- 1931 год — вёска і фальварак у складзе Крывіцкай гміны Вялейскага павету Віленскага ваяводзтва. У складзе вёскі знаходзіліся 13 двароў і 70 жыхар, фальварак налічваў 2 двароў і 18 жыхароў.
- З 12 кастрычніка 1940 году — у складзе Княгінінскага сельсавету Крывіцкага раёну Вялейскай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Маладэчанскай).
- 1949 год — у вёсцы створаны калгас «Чырвоная зорка».
- 20 студзеня 1960 году вёска ўвайшла ў склад Менскай вобласьці.
- 1960 год — насельніцтва вёскі складала 133 жыхароў.
- З 25 сьнежня 1962 году вёска знаходзіцца ў складзе Мядзельскага раёну.
- З 1964 году вёска знаходзіцца ў складзе саўгасу «Восаўскі» з цэнтрам у вёсцы Восава.
- З 4 верасьня 1991 году вёска знаходзіцца ў складзе калгасу «Восаўскі».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 9 жыхароў
- 1999 год — 12 жыхароў
- 1 студзеня 1997 году — 7 двароў і 12 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 335
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.
- Chołma, wieś, powiat wilejski, gmina Kniahinin // — S. 316