Войнат

(Перанакіравана з «Войнад»)

Войнат (Войнад), Войнят — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Wonat
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Uuenna + Hatho
Uuenna + Joto
Іншыя формы
Варыянт(ы) Войнад, Войнят, Войнет
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Войнат»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вонат (Wonat) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайнейка, Вайніла, Войнар; германскія імёны Vunnecho, Vuinla, Wunar) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[3], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Даўят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Dowyatt, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[4]. Такім парадкам, імя Войнат азначае «шчаснае дзіця»[2]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Vunnihad (Vunni-had)[5].

У Прусіі бытавала імя Waynote / Waynyoth / Waynod (1352 і 1411 гады)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: оу Воиняте (1120—1130-я гады)[7]; Woynatoni tres equos abstulerunt (2 чэрвеня 1325 году)[8]; Woynad Rwsilowiczh (18 студзеня 1401 году)[9]; а Воиняту Киркутаитю чотыры чоловеки (1413—1424 гады)[10]; bayor Waynothe (4 лістапада 1434 году)[11]; Толеико Воинетович (1537—1538 гады)[12]; Степанъ Войнадовичъ[13], Юрьи Войнятъ[14], Янъ Войнять[15] (1567 год); Gregorius Woinat, Samogita (1584 год)[16]; пана Крыштофа Грыгоревича Войнята (9 лістапада 1597 году)[17]; Alexander Woyniath, Nobilis Samogita (1624 год)[18]; Alexander Woyniath, Pocillator Ducatus Samogitiae (17 жніўня 1655 году[19], 20 кастрычніка 1655 году[20], 23 кастрычніка 1655 году[21]); ur. Aleksandrowi Woyniatowi, podczaszemu żmudzkiemu (25 чэрвеня 1658 году)[22]; po przejsciu ur. Aleksandra Woyniata na podkomorstwo żmudzkie (25 чэрвеня 1658 году)[23]; Christophorus Woyniat (1675—1677 гады)[24]; Pani Justina Woyniatówna[25], Pani Katarzyna Woyniatowa[26] (1690 год).

Носьбіты

рэдагаваць

Пацэвічы-Войняты — літоўскі шляхецкі род[30].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся маёнтак Вайнацішкі (Войнатишки) або Вака у Віленскім ваяводзтве[31].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Войнатэн.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 537.
  2. ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1665.
  6. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 113.
  7. ^ а б Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 286—287, 720.
  8. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 65.
  9. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
  10. ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 386.
  11. ^ Rowell S. Bears and Traitors, or: Political Tensions in the Grand Duchy, ca. 1440—1481 // Lithuanian Historical Studies. Vol. 2, 1997. P. 55.
  12. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 99, 281.
  13. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 596.
  14. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1260.
  15. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1261.
  16. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 83.
  17. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 188.
  18. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 282.
  19. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 284.
  20. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 298, 318.
  21. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 335.
  22. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 124.
  23. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 125.
  24. ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 688.
  25. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 67, 163.
  26. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 193.
  27. ^ Testamenty z ksiąg sądowych małych miast polskich do 1525 roku. — Warszawa, 2017. S. 96.
  28. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 2. ― Вильна, 1903. С. 168.
  29. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 55.
  30. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
  31. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 164.

Літаратура

рэдагаваць