Верцялі́шкі[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Лазоўцы. Цэнтар сельсавету Гарадзенскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Найбуйнейшы сельскі населены пункт вобласьці.

Верцялішкі
лац. Vierciališki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Верцялішкаўскі
Насельніцтва: 3250 чал. (2015)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231741
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°41′55.15″ пн. ш. 24°0′58.37″ у. д. / 53.6986528° пн. ш. 24.0162139° у. д. / 53.6986528; 24.0162139Каардынаты: 53°41′55.15″ пн. ш. 24°0′58.37″ у. д. / 53.6986528° пн. ш. 24.0162139° у. д. / 53.6986528; 24.0162139
Верцялішкі на мапе Беларусі ±
Верцялішкі
Верцялішкі
Верцялішкі
Верцялішкі
Верцялішкі
Верцялішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вердзіла, пазьней Вэртэль (Werdila, Wertel) — імя германскага паходжаньня[2][3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Гаспадарка

рэдагаваць

На 2013 год торфабрыкетная вытворчасьць «Верцялішкі» мела магутнасьць торфабрыкетнага цэха на 40 000 тонаў брыкету за год, для якой патрабавалася здабываць 90 000 тонаў торфу[7].

Гісторыя

рэдагаваць

У 1919—1939 гадох — у складзе Польскай Рэспублікі. Цэнтар гміны ў Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 3127 чалавек
  • 2007 год — больш за 3000 чалавек[8]
  • 2010 год — 3282 чалавекі
  • 2015 год — 3250 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 169.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 991, 1558.
  3. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 598.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Барыс Пракопчык. З чым застанецца Сьвятое балота // Зьвязда : газэта. — 12 лістапада 2013. — № 212 (27577). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Атлас. Геаграфія Беларусі. Вучэбнае выданне. Дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў. Атлас спраектаваны, складзены і падрыхтаваны да друку: РУП «Белкартаграфія», РУП «Мінская друкарская фабрыка», геаграфічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2007. ISBN 978-985-508-012-2 С. 56