Сярге́й Вячасла́вавіч Ча́лы (па-расейску: Сергей Вячеславович Чалый, па-ангельску: Serge Chaly[1]; нар. 27 кастрычніка 1970, Менск, БССР, СССР) — беларускі эканаміст-аналітык, трэйдар і журналіст-аналітык у галіне эканомікі.

Сярге́й Вячасла́вавіч Ча́лы
Sergey Chaly - Minsk city - 2015 AD.jpg
Дата нараджэньня 27 кастрычніка 1970
Месца нараджэньня Сьцяг СССР Менск, БССР, СССР
Грамадзянства Сьцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы Фізычны факультэт БДУ
Прафэсія вядучы на эканамічных пытаньнях
Навуковая сфэра эканоміка і аналітыка[d]
Месца працы Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Жонка няма
Дзеці няма
Сайт старонка ў сеціве

Выхаваньне і сям'яРэдагаваць

Нарадзіўся 27 кастрычніка 1970 г. у Менску.

Па паходжаньні — украінец, але лічыць сябе патрыётам Беларусі і прыналежным да беларускай грамадзянскай нацыі: «Я прыхільнік такой ідэалёгіі, якая ня дзеліць грамадзян дзяржавы на сваіх і чужых, сапраўдных беларусаў і несапраўдных, правільных і няправільных»[2].

Не жанаты[3].

ВучобаРэдагаваць

У 1977—1987 гг. вучыўся і скончыў сярэднюю палітэхнічную школу (гімназію) №6 у Менску[3].

У 1987—1992 гг. вучыўся і скончыў фізычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці «фізік-тэарэтык»[4]. Вучыўся ў асьпірантуры, але ня скончыў[3].

У 1997—1998 гг. вучыўся, праходзячы перападрыхтоўку, у Акадэміі кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Прайшоў адукацыйны курс макраэканамічнага праграмаваньня, які арганізоўваўся Міжнародным валютным фондам (МВФ)[2].

Займаецца таксама самаадукацыяй у галіне эканамічнай тэорыі, антрапалёгіі і сыстэмнага аналізу[2].

Работа і грамадская дзейнасьцьРэдагаваць

У пачатку 1990-х гг. адзін год быў прыхільнікам арганізацыі Славянскі сабор Белая Русь, бо адмоўна тады адносіўся да беларускага этнічнага нацыяналізму, які ў пачатку 1990-х гг. фармаваў сваю дактрыну на этнічных каранях (умоўна кажучы, на прынцыпах «крыві і глебы»)[2]. З фармаваньнем пазьней у Беларусі ідэалёгіі беларускай грамадзянскай нацыі, стаў з той пары прыхільнікам падобнай дактрыны[2].

У 1993 г. Сяргей Чалы быў запрошаны ў якасьці аналітыка ў перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Сваё ўключэньне ў прадвыбарчы штаб Чалы пазьней патлумачыў цікавасьцю і жаданьнем знайсьці практычнае прымяненьне сваім ведам, набыць досьвед у палітычных тэхналёгіях, што было ў тыя часы новым у Беларусі[2]. Сяргею Чаламу ў той час прапаноўвалі стаць аналітыкам у прадвыбарчым штабе кандыдата ў прэзыдэнты Станіслава Шушкевіча за грошы, але Сяргей згадзіўся быць аналітыкам у штабе Лукашэнкі і бясплатна, бо, па-першае, лічыў, што менавіта Лукашэнка мае самыя высокія шанцы выйграць прэзыдэнцкія выбары і, па-другое, лічыў у той час, што менавіта ў эканамічнай камандзе Лукашэнкі зможа рэалізаваць сябе ў справе правядзеньня важных і патрэбных эканамічных рэформ у Беларусі[2].

У 1994—1998 гг. працаваў у Апэратыўна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзе займаўся працай зь міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі. Аднак пасьля правядзеньня ў Беларусі рэферэндума ў 1996 г. ужо вырашыў для сябе кідаць працу ў Адміністрацыі прэзыдэнта і фактычна з таго часу палітыкай больш не займаўся[5]. Паводле ўласных словаў, менавіта за час сваёй працы ў аналітычным цэнтры адміністрацыі прэзыдэнта Сяргею давялося кантактаваць са спэцыялістамі МВФ і прайсьці навучальны курс фонда па макраэканамічным праграмаваньні, што стала вельмі карысным, каб разумець узаемасувязі ў эканоміцы больш, чым з тэорыі айчынных падручнікаў ці досьведу айчынных выкладчыкаў[2]. Сяргей Чалы патлумачыў гэта вялікай кампэтэнтнасьцю і досьведам супрацоўнікаў фонда, якія на практыцы ўдзельнічаюць у распрацоўцы і ажыцьцяўленьні стабілізацыйных і антыкрызісных праграм па ўсім сьвеце[2].

 
Тытульная старонка першага тому зборніка філасофскіх эсэ «Федэраліст» (1788)

У 1998 г. пайшоў у прыватны бізнэс, працаваў у 1998—2002 гг. кіраўніком актываў у інвэстыцыйнай кампаніі «Aigenis» (г. Менск, Беларусь)[6].

У 2001 г. Сяргей Чалы пазнаёміўся з Аляксандрам Мілінкевічам, які ў той час быў кіраўніком прадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Сямёна Домаша; пазьней Чалы стаў неафіцыйным кансультантам па эканамічных пытаньнях у Мілінкевіча, калі апошні высунуў сябе кандыдатам у дэпутаты Беларусі[2].

З 2003 г. пачаў працаваць як незалежны эканамічны экспэрт і фінансавы аналітык і стаў адным з самых вядомых, папулярных і запатрабавальных аналітыкаў Беларусі ў галіне макраэканамічнай палітыкі[7].

У 2009—2010 гг. працаваў журналістам-аналітыкам у галіне эканомікі на радыё «Euroradio» (г. Менск, Беларусь)[8].

Зьяўляецца эканамічным экспэртам грамадзкай ініцыятывы «Народная праграма» (з 2010 г.). Выказваўся, што ня меў і ня мае прэзыдэнцкіх амбіцый, але з задавальненьнем заняў бы пасаду кіраўніка Нацыянальнага банка Беларусі па прапанове прэзыдэнта краіны з рынкавымі поглядамі[2]. З 2010 г. зьяўляецца запрошаным экспэртам Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS)[9].

З 17 лютага 2011 г. і па сёньняшні час зьяўляецца вядучым аўтарскай аналітычнай праграмы «Эканоміка на пальцах» на партале «TUT.BY». Вядзе свой блог у Інтэрнэце.

У 2013 г. Сяргей Чалы выказаўся, што з пачатку 1990-х гг. да сёньняшняга часу ніякіх зьмен у эканамічных і палітычных поглядах у яго не адбылося, а заўсёды заставаўся і зьяўляецца ў прыхільнікам рынкавых эканамічных поглядаў і т. зв. «клясычнага лібэралізму», чыя дактрына найболей выразна адлюстравана ў зборніку філязофскіх эсэ «Федэраліст» («Запіскі федэраліста»), адным з галоўных аўтараў якога быў амэрыканскі дзяржаўны дзеяч Аляксандр Гамільтан (1755/1757—1804)[2]. Сяргей Чалы лічыць Аляксандра Гамільтана ўзорам для сябе і сваім кумірам, а «Запіскі федэраліста» — самым выдатным палітычным і эканамічным маніфэстам «усіх часоў і народаў»[2].

Чытаў пэрсанальныя лекцыі па эканоміцы, у тым ліку па запрашэньні рэктарату ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце і Акадэміі кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

Браў удзел у электаральнай кампаніі 2015 г. у Беларусі — у якасьці даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Тацьцяны Караткевіч: быў 26-м у сьпісе з 30 давераных асобаў Тацьцяны Караткевіч, афіцыйна зарэгістраваных 11 верасьня 2015 г. Цэнтрвыбаркамам Рэспублікі Беларусь[10][11]. Па гэтай прычыне аўтарская аналітычная праграма Сяргея Чалага «Эканоміка на пальцах» на партале «TUT.BY» з 17 верасьня 2015 г. да канца выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі часова перайшла з он-лайнавага рэжыма ў тэкставы (каб не парушыць правілы прадвыбарнай агітацыі)[12].

Сеціўная актыўнасцьРэдагаваць

Выказваньні аб жыцьціРэдагаваць

  • (аб беларускай нацыі і гістарычнай суб'ектнасці): «Гісторыю краіны і народа — неабходна асэснаваць як цэласную і бесперапынную, а не адмаўляць у "праўдзівасці" савецкага перыяду (як гэта часта робяць ідэолягі апазыцыйнага лягера) або не пачынаць гісторыю з "партызанкі" часоў Другой сусветнай вайны (як гэта часта робяць тэарэтыкі "ідэалёгіі беларускай дзяржаўнасьці"). Без прадстаўленьня нацыі (грамадзянскай нацыі) як адзінства і гісторыі як бесьперапыннай няма і ня можа быць суб’ектнасьці гэтай нацыі. А без суб’ектнасьці мы будзем асуджаныя быць аб’ектам дзейнасьці іншых гістарычных суб’ектаў — г.зн. фактычна ня будзем гаспадарамі ўласнага лёсу.»[2] (2013)
  • (аб грамадскай салідарнасці): «Мне ня блізкая ідэалёгія тых, якія называюць сябе лібертарыянцамі — зь іх дарвінісцкім поглядам на грамадзтва як "змаганьне ўсіх супраць усіх", у якім "выжывае наймацнейшы". Як цяпер вядома з антрапалогіі і эвалюцыйнай псіхалогіі, каапэрацыя і супрацоўніцтва ігралі ў фармаваньні чалавека як віду значна большую ролю, чым канкурэнцыя — проста пагугліце тэрмін "reciprocal altruism". <…> Дзяржава ёсьць толькі інструмэнт і вынік калектыўных дзеяньняў грамадзян па дасягненьні сваіх мэт. А ўласна палітычная (у шырокім сэнсе слова) дзейнасьць — ёсьць ні што іншае як майстэрства ствараць кааліцыі для дасягненьня гэтых самых мэт. Дарэчы, насуперак распаўсюджанаму перакананьню, людзі заходняй цывілізацыі ў дасканаласьці валодалі майстэрствам калектыўнага дзеяньня, і наадварот, мы бачым, як часта ў нас (у краіне і ўвогуле на постсавецкай прасторы) пераважае стратэгія індывідуальнага выжываньня.»[2] (2013)
  • (аб сваёй мроі дабіцца цвёрдасьці беларускай валюты на пасадзе кіраўніка Нацыянальнага Банку Беларусі): «Мне б хацелася, каб у Беларусі была нарэшце свая паважаная і прызнаная ў сьвеце валюта, калі б людзі пачалі нарэшце рахаваць у розуме цэны ў ёй, а не перакладаць увесь час у розуме ва "умоўныя адзінкі". <…> Пакінуць свой подпіс на купюрах сапраўдных беларускіх грошай — гэта было б годнай справай усяго жыцця :).»[2] (2013)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Serge Chaly // twitter.com
  2. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»
  3. ^ а б в Паводле інфармацыі з сацыяльнай сеткі:акаунт Сяргея Чалага ў сацыяльнай сетцы (другі) // vk.com
  4. ^ Сергей Вячеславович Чалый // tut.by
  5. ^ Сергей Вячеславович Чалый // tut.by; Online-конференция с Сергеем Чалым с читателями сайта «БелГазеты»
  6. ^ Сергей Вячеславович Чалый // tut.by; Сергей Вячеславович Чалый // ekonomika.by; https://www.linkedin.com/in/sergechaly Сяргей Чалы] // linkedin.com
  7. ^ Сергей Вячеславович Чалый // tut.by; Сергей Вячеславович Чалый // ekonomika.by
  8. ^ Сяргей Чалы // linkedin.com
  9. ^ Сергей Чалый
  10. ^ Кандидат в президенты Республики Беларусь Короткевич Татьяна Николаевна // Выборы президента Республики Беларусь 11 октября 2015 г.; У давераных асобах Караткевіч — Маслоўскі, Берніковіч, Чалы // Euroradio.fm, 11.09.2015
  11. ^ Опубликованы списки доверенных лиц кандидатов в президенты. Среди них — Руммо, Чалый и Щеткина
  12. ^ "Экономика на пальцах" будет выходить в текстовом виде до конца выборов

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Сяргей Чалысховішча мультымэдыйных матэрыялаў