Варшаўскі гарадзкі аддзел БГКТ

Варшаўскі гарадзкі аддзел БГКТ ў Польшчыаддзел, які дзейнічаў у месьце Варшава, ПНР. Сядзіба аддзелу была ў месьце Варшава.

Варшаўскі гарадзкі аддзел БГКТ
Даведка
Дата ўтварэньня26 лютага 1956 (68 гадоў таму)
СядзібаСьцяг ПольшчыПНР, Варшава
Дзейнічае ў месцахВаршава
Службовыя мовыбеларуская
Галоўная ўправаЗьезд БГКТ, ГП БГКТ
Літаратурная сустрэча ў Варшаве ў 1997 годзе. Зьлева направа: В. Семян, В. Швед, Ю. Баена, Я. Кабац, С. Ленарт.

Віктар Швед стаў членам Варшаўскага аддзелу з самага заснаваньня. Ён казаў ва ўзросьце 85 год наступнае:

Каб не адчуваць сябе адзінокім у польскім асяродзьдзі, працаваў я ў Варшаўскім аддзеле БГКТ.

— Віктар Швед. «Не пакідаюць мяне мары...».[1].

Варшаўскі аддзел меў асабовы склад каля 300 асоб з насельнікаў Варшавы, а прыблізна палова членаў аддзела былі вучні розных ВНУ места Варшава[1]. Члены ўправы аддзелу праводзілі работу ў асноўным культурна-асьветную:

  • казаньні зь беларускаю тэматыкаю
  • аўтарскія сустрэчы зь пісьменьнікамі з Польшчы і БССР, а затым, пасьля распаду СССР зь Беларусі
  • праводзілі вечарыны з музыкаю, пляскамі й сьпевамі для моладзі.

Варшаўскі аддзел меў сваю бібліятэку[1].

Польскія пісьменьнікі былі ў асноўным з Варшавы. Пісьменьнікі з БССР, якія былі з прыездам у Варшаву. Сярод іх можна назваць[1]: Максім Танк, Адам Мальдзіс, Пятро Глебка, Уладзімер Караткевіч, Алег Лойка і інш. Сустракаліся зь вядомым беларускім песьняром з Чэхаславачыны па імю Міхал Забэйда-Суміцкі.

Глядзі таксама

рэдагаваць
 
Літаратурная вечарына "Белавежы". Зьлева направа: Тэрэза Занеўская, Надзея Артымовіч, Сакрат Яновіч. Польшча, Варшава, Старамескі Дом Культуры, 1994 год.
  1. ^ а б в г Сяргей Чыгрын Мора Віктара Шведа: артыкулы і гутаркі. — Менск: Кнігазбор, 2015. — С. 26—27, 29. — 32 с. — 50 ас. — ISBN 978-985-7119-71-4