Валянцін Сукала
Валянці́н Але́гавіч Сука́ла (нар. 1942, Менск, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Рэспублікі Беларусь.
Валянцін Сукала | |
![]() | |
2-і старшыня Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
4 студзеня 1997 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Папярэднік: | Уладзімер Каравай |
2-і міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь | |
27 кастрычніка 1994 — 8 студзеня 1996 | |
Прэзыдэнт: | А. Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Чыгір, Сяргей Лінг |
Папярэднік: | Леанід Дашук |
Наступнік: | Генадзь Варанцоў |
1-ы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду СССР | |
1989 — 1991 | |
Прэзыдэнт: | Міхаіл Гарбачоў |
Прэм’ер-міністар: | Мікалай Рыжкоў |
6-ы міністар юстыцыі БССР | |
19 лістапада 1988 — 28 красавіка 1989 | |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Кавалёў |
Папярэднік: | Уладзімер Каравай |
Наступнік: | Валер Ціхіня |
8-ы старшыня Менскага абласнога суду | |
17 сьнежня 1976 — 12 сьнежня 1984 | |
Папярэднік: | Вячаслаў Жукоўскі |
Наступнік: | Георгі Хоміч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
16 жніўня 1942 (82 гады) Менск, Генэральная акруга Беларусь, Трэці Райх |
Партыя: | |
Бацька: | Алег Сукала |
Адукацыя: | Юрыдычны факультэт БДУ (1968) |
Узнагароды: | мэдаль «За доблесную працу» (1970) |
Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000). 2-і міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1994—1997), 2-і старшыня Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь (з 4 студзеня 1997 году).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ 1958—1962 гадах быў работнікам Менскага трактарнага заводу і Менскага мэханічнага заводу імя Сяргея Вавілава. У 1968 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. З 1968 году — судзьдзя народнага суду Мядзельскага раёну (Менская вобласьць). З 1972 году — судзьдзя Менскага абласнога суду, 8-м старшынём якога стаў з 14 сьнежня 1976 году. З 1984 году — намесьнік міністра юстыцыі Беларускай ССР. З 1986 году — начальнік кіраўніцтва агульных судоў Міністэрства юстыцыі СССР. Ад 19 лістапада 1988 да 28 красавіка 1989 году — 6-ы міністар юстыцыі Беларускай ССР. Затым стаў загаднікам дзяржаўна-прававога аддзелу Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі і на 3 гады заняў пасаду 1-га намесьніка старшыні Вярхоўнага суду СССР. 22 сьнежня 1989 году Прэзыдыюм Вярхоўнага Савета СССР ухваліў Указ аб наданьні яму вышэйшай кваліфікацыйнай клясы судзьдзі[1].
З 1992 году — намесьнік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь. З 24 кастрычніка 1994 году — міністар юстыцыі Беларусі. 4 студзеня 1997 году заняў пасаду старшыні Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе атрымаў званьне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». У 2002 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 12 жніўня 2002 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў Распараджэньне пра абвяшчэньне Валянціну Сукалу падзякі прэзыдэнта Беларусі[2].
5 лютага 2018 году старшыня Вяхоўнага суду Валянцін Сукала ўхваліў пераход ад касавальнага да абскарджвальнага парадку перагляду судовых рашэньняў 1-й інстанцыі[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сукала // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 2. — С. 460. — 472 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ Сукала Валянцін Алегавіч // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2018 г. Праверана 23 сьнежня 2018 г.
- ^ Аліса Грыгарчук, тэлеканал «Беларусь 4». Зрабіць суд эканамічным // Тэлерадыёкампанія «Берасьце», 5 лютага 2018 г. Праверана 23 сьнежня 2018 г.
- ^ Latvia sanctions 101 more Belarus officials
- ^ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |