Леанід Дашук
Леані́д Андрэ́евіч Дашу́к (нар. 22 чэрвеня 1932) — беларускі дзяржаўны дзяяч, першы міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1991—1994). Заслужаны юрыст БССР.
Леанід Дашук | |
Міністар юстыцыі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
21 лютага 1991 — 4 лютага 1994 | |
Прэм’ер-міністар: | Вячаслаў Кебіч |
Наступнік: | Валянцін Сукала |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 чэрвеня 1936 (87 гадоў) |
Адукацыя: | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Узнагароды: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дашук.
Жыцьцяпіс рэдагаваць
У 1964 скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасці «правазнаўства», заслужаны юрыст БССР.
У 1964—1965 — сьледчы пракуратуры Барысаўскага раёну, пасьля сьледчы пракуратуры Мядзельскага раёну Менскай вобласьці. Працаваў судзьдзём Мядзельскага (1965—1968), Слуцкага раёну (1968—1976) Менскай вобласьці.
З красавіка 1976 да 1990 року — сябра Вярхоўнага суда БССР.
21 лютага 1991 року быў прызначаны міністрам юстыцыі БССР[1]. 4 лютага 1994 вызвалены ад пасады Міністра юстыцыі[2].
З 23 верасьня 1992 быў судзьдзём Эканамічнага суда СНД[3], у 1994—1996 — старшыня суда і Пленума Эканамічнага суда СНД[4].
У 1997 року выйшаў на пэнсію.
Узнагароды рэдагаваць
- ордэн «Знак Пашаны»
- Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР
- Ганаровая грамата Эканамічнага суда Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў (24 кастрычніка 2000)
- Ганаровы работнік Эканамічнага суда Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў (5 ліпеня 2012)
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Пастанова Вярхоўнага Савета БССР ад 21 лютага 1991 № 624-ХІІ «Аб прызначэнні міністра юстыцыі БССР» (рас.) Права2000 Праверана 18 сьнежня 2015 г.
- ^ Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 1994 года № 2748-XII «Аб вызваленні ад пасады Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Дашука Л. А.» (рас.). Валер Леванеўскі. Праверана 18 сьнежня 2015 г.
- ^ Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 23 верасня 1992 г. № 1835-XII «Аб прызначэнні суддзяў Эканамічнага Суда Садружнасці Незалежных Дзяржаў» (рас.). Валер Леванеўскі. Праверана 18 сьнежня 2015 г.
- ^ 2007. С. 328.
Літаратура рэдагаваць
- Дашук Леонид Андреевич // Белорусская юридическая энциклопедия: В 4 т.. — Мн.: ГИУСТ БГУ, 2007. — Т. 1.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Жыцьцяпіс (рас.) на бачыне Эканамічнага суда СНД