Валодкаўшчына
Валодкаўшчына — вёска ў Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Валодкаўшчына лац. Vałodkaŭščyna | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва: | 26 чал. (1999) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231340 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°3′15.7″ пн. ш. 25°40′41.1″ у. д. / 54.054361° пн. ш. 25.678083° у. д.Каардынаты: 54°3′15.7″ пн. ш. 25°40′41.1″ у. д. / 54.054361° пн. ш. 25.678083° у. д. |
± Валодкаўшчына |
Гісторыя
рэдагавацьУ пісьмовых крыніцах фальварак Валодкаўшчына згадваецца ў XVI ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1558 г. належаў Валодзькам. Згадваецца ў судовых дакумэнтах Ашмянскага гарадскога суда ў 1673 г.
У 2-й палове XIX ст. у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павета Віленскай губэрні, належаў татарыну з Іўя Александровічу. У 1897 г. 2 двары, 22 жыхары, у 1905 г. уласнасьць Александровіча, 21 жыхар, 212 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. засьценак (10 двароў, 62 жыхары) у Ліпніскай гміне Валожынскага, пазьней Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
У 1921—1939 гг. засьценак у Ліпнішскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводства Польшчы. У 1921 годзе 10 двароў і 62 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (23 двары, 88 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «У абарону сьвету». 3 1954 г. у калгасе «Радзіма». 3 2 сьнежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 87 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 — 14 двароў, 26 жыхароў.