Валеры Жыскар д’Эстэн
Валеры́ Рэнэ́ Мары́ Жыска́р д’Эстэ́н (па-француску: Valéry René Marie Georges Giscard d’Estaing; 2 лютага 1926, Кобленц, Нямеччына — 2 сьнежня 2020, Атон, Францыя[13]) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Францыі. 20-ты Прэзыдэнт Францускай Рэспублікі (1974—1981).
Валеры Жыскар д’Эстэн | |
![]() | |
прэзыдэнт Францыі | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
2 лютага 1926[1][2][3][4][5][6][7][8][9] Кобленц, Райнлянд-Пфальц[11] |
Памёр: |
2 сьнежня 2020[10] (94 гады) Атон[12] |
Партыя: | Саюз за францускую дэмакратыю і Нацыянальная фэдэрацыя незалежных рэспубліканцаў |
Сужэнец: | Ганна-Эймона Жыскар д’Эстэн |
Дзеці: | Люі Жыскар д’Эстэн, Валеры-Ганна Жыскар д’Эстэн, Анры Жыскар д’Эстэн і Жасынта Жыскар д’Эстэн |
Бацька: | Эдмон Жыскар д’Эстэн |
Маці: | Мэ Барду |
Адукацыя: | Політэхнічная школа (Парыж), Ліцэй Людовіка Вялікага, Нацыянальная школа адміністрацыі і Ліцэй Жансон-дэ-Саі |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Скончыў Політэхнічны інстытут і Нацыянальны інстытут адміністрацыйных кадраў у Парыжы. У 1956—76 і 1984—89 гадах — сябра Нацыянальнага сходу. У 1962—66 і 1969—74 гадах — міністар эканомікі і фінансаў Францыі.
У 1974—81 гадах — Прэзыдэнт Францыі. У зьнешняй палітыцы выступаў за інтэграцыю Францыі ў Эўрапейскую супольнасьць, падтрымліваў добрыя сувязі з ЗША і СССР. Ва ўнутранай палітыцы імкнуўся зьнізіць узровень беспрацоўя і інфляцыі, кіраваў праграмай мірнага выкарыстаньня атамнай энэргіі. Усталяваў цесныя стасункі з тагачасным канцлерам Нямеччыны Гельмутам Шмітам, і разам яны заклалі асновы адзінай валюты эўра, усталяваўшы Эўрапейскую валютную сыстэму.
Сузаснавальнік і ў 1966—73 гадах — старшыня партыі Нацыянальная фэдэрацыя незалежных рэспубліканцаў. У 1977 годзе заснаваў і з 1988 году ўзначаліў Саюз за францускую дэмакратыю.
Пасьля паразы на прэзыдэнцкіх выбарах у 1981 годзе Валеры Жыскар дʼЭстэн заставаўся актыўным палітыкам, быў дэпутатам і кіраўніком рэгіянальнай рады. З 1989 да 1993 ён быў сябрам Эўрапейскага парлямэнту. Завяршыў сваю палітычную карʼеру Валеры Жыскар дʼЭстэн у 2004 годзе.
Аўтар успамінаў «Улада і жыцьцё» (т. 1—2, 1988—91).
Памёр 2 сьнежня 2020 году ад ускладненьняў, выкліканых COVID-19[14].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Sycomore / Assemblée nationale
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ а б GeneaStar
- ^ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ^ а б Babelio — 2007.
- ^ а б Europe 1 L'ancien président Valéry Giscard d'Estaing est mort — 2020.
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118717685 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б Agence France-Presse https://twitter.com/afpfr/status/1334260242776023041 — 2020.
- ^ Памёр колішні прэзыдэнт Францыі Валеры Жыскар д’Эстэн, Радыё Свабода, 3-12-2020
- ^ Ад каранавіруса памёр былы прэзідэнт Францыі Жыскар д’Эстэн — заснавальнік ЕС і каханак Эмануэль
ЛітаратураРэдагаваць
- Жыскар д’Эстэн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Менск: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0