Вайшнорыя

выдуманая дзяржава

Рэспубліка Вайшнорыявіртуальная дзяржава, інтэрнэт-рэспубліка на прынцыпах вяршэнства права, прыярытэту інтарэсаў народа і плюралізму меркаваньняў.

Вайшнорыя
Viejšnoryja
Рэспубліка Вайшнорыя
Лягатып Вайшнорыі
Сьцяг Вайшнорыі Герб Вайшнорыі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «Ціха гудзе бор Вайшнорыі любай…»
Афіцыйная мова вайшнорская
Сталіца Горадня[1]
Найбуйнейшы горад Горадня
Форма кіраваньня Рэспубліка
Насельніцтва
 • агульнае

15000
Канфэсійны склад Пастафарыяне,
праваслаўныя,
каталікі
Валюта Талер (TLR)
Часавы пас FET (UTC+3)
Незалежнасьць 30 жніўня 2017
Аўтамабільны знак VIE
Тэлефонны код +375

Гісторыя станаўленьня

рэдагаваць

Аб існаваньні Вайшнорыі стала вядома пры падрыхтоўцы сумесных беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017».

Вайшнорыя (Viejšnoryja, па-ангельску: Viejsnoryja, па-расейску: Вейшнория) паходзіць ад імя Вайшнор (па-летувіску: Vaišnoras, у старажытных прусаў Waisnоr) — «той, хто ахвотна частуе» (хлебасольны)[2]. На тэрыторыі Беларусі існуюць населеныя пункты Вялікія Вайшнарышкі і Малыя Вайшнарышкі (Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці).

Адпаведнасьць законам Рэспублікі Беларусь

рэдагаваць
 
Карта Вайшнорца[3], выдаецца грамадзянам Міністэрствам унутраных справаў Вайшнорыі пасьля спагнаньня грашовага збору за афармленьне

Паводле Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне могуць камунікаваць паміж сабою праз інтэрнэт-плятформу «Вайшнорыя», зарэгістраванаю ў гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь[4]. Паводле трэцяга артыкула Канстытуцыі Вайшнорыі грамадзяне не абмяжоўваюцца абавязкамі выкарыстоўваць інтэрнэт-плятформу vie.today.

У жніўні 2022 годe Лідскі раённы суд абвясьціў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сацсеткі Вайшнорыі[5].

Дзяржаўныя сымбалі

рэдагаваць

Законам сьцьвярджаецца адзіны ўзор дзяржаўных сымбаляў[6].

  1. Герб Вайшнорыі: Геральдычны гішпанскі шчыт блакітнага колеру. У першай чвэрці шчыта намаляваны латарынскі крыж жоўтага колеру з чорнай акантоўкай. Па цэнтры шчыта намаляваны белы бусел, які зьвернуты ў бок сыністэру, які стаіць на правай назе, левую нагу падціснуўшы. Дзюба і ногі чырвоныя. Над галавой бусла намаляваная залатая карона. У ніжняй палове тры белыя хвалістыя лініі з чорнай акантоўкай;
  2. Сьцяг Вайшнорыі: Прамавугольнае палотнішча з трыма роўнымі гарызантальнымі палосамі, белай, блакітнай і белай. Адносіны шырыні сьцяга да яго даўжыні 2:3. Па цэнтры намаляваны латарынскі крыж жоўтага колеру з чорнай акантоўкай. Заканцоўкі крыжа зьлёгку пашыраны;
  3. Гімн Вайшнорыі: Аўтар музыкі і тэксту — гурт «EIZVA». (EIZVA. Гімн Вайшнорыі / Himn Vaišnoryji).

Дзяржаўны лад

рэдагаваць

Сойм, парлямэнцкая рэспубліка. Рашэньні па дзяржаве прымаюцца он-лайн.

Дзень Ініцыяцыі 29 жніўня Усьведамленьне існаваньня Вайшнорыі ва ўсім Сьвеце
Дзень Незалежнасьці 30 жніўня Грамадзкая мабілізацыя дзеля гераічнай абароны краіны
Дзень Перамогі ў сямідзённай вайне 21 верасьня Вызваленьне Вайшнорыі ад захопнікаў
Дзень Талера 6 кастрычніка Стварэньне нацыянальнай грашовай сыстэмы
Дзень Канстытуцыі 16 сакавіка Прыняцьце Канстытуцыі Вайшнорыі
Дзень Дзяржаўных сымбаляў 6 траўня Зацьвярджэньне Соймам Гербу, Гімну і Сьцяга Вайшнорыі

Традыцыйныя сьвяты:

Дзень Бусла. Прылёт буслоў, (калі прылятаюць) прыблізна 7 красавіка

Міжнародныя сьвяты:

Дзень Сьвятога Патрыка 17 сакавіка
Дзень усіх сьвятых 1 лістапада

Эканоміка

рэдагаваць

Прамайн беларускай крыптавалюты талер перададзены кіраўніцтву плятформы Вайшнорыя[7]. Талеры маюць абмежаванае выкарыстаньне ў якасьці грашовых заробкаў. Акрамя крыптавалюты для зьнешніх грашовых стасункаў, як камісія за афармленьне карткі вайшнорца, аплата за сувэнірную прадукцыю, набыцьцё гостынґу паслугаў, выкарыстоўваецца беларускі рубель.

Міжнародныя адносіны

рэдагаваць
 
Дэпутаты сойму Вайшнорыі маюць удзел у адзначэньні сьвята 100 годзьдзя БНР 25 сакавіка 2018 ля Опэрнага тэатру ў Менску.

Дыпляматычныя прадстаўніцтвы Вайшнорыі адкрываюцца пераважна ў населеных пунктах Расеі і Ўкраіны аматарамі праекту Вайшнорыя з адпаведных краінаў. Вайшнорыя ўсталёўвае дыпляматычныя адносіны з віртуальнымі краінамі. Вайшнорыя падтрымлівае братэрскі беларускі народ у шляху да дэмакратыі і незалежнасьці[8].

Дэмаграфія

рэдагаваць

Больш за 15 тысячаў жыхароў. За афармленьне грамадзянства спаганяецца консульскі збор. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца вызначаць уласную нацыянальнасьць як вайшнорац (вайшнорка)[9].


Нацыянальныя стравы

рэдагаваць

Як у Вялікіх Вайшнарышках спраўляюць Куцьцю і варожаць пра наступны год[10].

Культура і спорт

рэдагаваць

Рашэньнем сойму створаны нацыянальны ўнівэрсытэт і канфэдэрацыя спорту Вайшнорыі.

На роварным марафоне «Суседзі 2018»[11] зборная каманды Вайшнорыі здабыла 3 месца[12]

На роварным марафоне «Суседзі 2019»[13] зборная каманды Вайшнорыі здабыла 2 месца[14].

Асобы Вайшнорыі

рэдагаваць
  1. ^ https://vkurier.by/106310
  2. ^ https://nn.by/?c=ar&i=196570
  3. ^ https://nv.ua/lifestyle/life/vymyshlennoe-gosudarstvo-vejshnorija-soobshchilo-o-pobede-v-uchenijah-zapad-2017-1894139.html
  4. ^ https://web.archive.org/web/20180830070752/http://mart.gov.by/sites/mart/home/activities/regulation-trade/trade-reg.html
  5. ^ В Беларуси объявили «экстремистскими» соцсети вымышленного государства Вейшнория. Его придумали во время военных учений Беларуси и России (рас.) Meduza
  6. ^ https://web.archive.org/web/20230516023635/https://vie.today/%D1%81%D0%BE%D0%B9%D0%BC/?law=6&session=3#!law/58/
  7. ^ https://web.archive.org/web/20180612144753/https://talercoin.by/prinyato-reshenie-peredat-ostavshuyusya-chast-premajna-proektu-vejshnoriya/
  8. ^ Euroradio - Twitter
  9. ^ https://twitter.com/CerbersBrothers/status/923501766045589504
  10. ^ http://belsat.eu/programs/yak-u-vyalikih-vajshnaryshkah-spraulyayuts-kutstsyu-i-varozhats-pra-nastupny-god/
  11. ^ https://web.archive.org/web/20180903234144/https://velogrodno.by/marafon-susedzi/marafon-susedzi-2018
  12. ^ https://web.archive.org/web/20211024155926/https://velogrodno.by/blog/wp-content/files/finish_team_susedzi_2018.pdf
  13. ^ https://web.archive.org/web/20190716013201/https://velogrodno.by/marafon-susedzi/marafon-susedzi-2019
  14. ^ https://web.archive.org/web/20190723151306/https://velogrodno.by/blog/wp-content/files/finish_team_susedzi_2019.pdf
  15. ^ https://mustact.by/rus/press

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць