Паршавічы
вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Бярозавічы»)
Па́ршавічы[1] (Паршэ́вічы[2], Па́ршывічы[2]; з 1964[3] году — Бяро́завічы[2]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар Бярозавіцкага сельсавету.
Паршавічы | |
трансьліт. Paršavičy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пінскі |
Сельсавет: | Бярозавіцкі |
Насельніцтва: | 630 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 165 |
Паштовы індэкс: | 225763 |
СААТА: | 1254804006 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°9′26″ пн. ш. 25°51′58″ у. д. / 52.15722° пн. ш. 25.86611° у. д.Каардынаты: 52°9′26″ пн. ш. 25°51′58″ у. д. / 52.15722° пн. ш. 25.86611° у. д. |
± Паршавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
На поўдзень ад вёскі праходзіць аўтастрада Гомель — Кобрынь М10. За 9 км знаходзіцца чыгуначная станцыя Малоткавічы на лініі Берасьце — Лунінец. На поўначы ад вёскі працякае Мерачанка, прыток Ясельды.
Гісторыя
рэдагаваць- 1492 г. — упершыню згадваецца ў дарчай грамаце пінскай княгіні Мар’і Сямёнавай на дварышча Фурсу Іванавічу[4].
- Сярэдзіна XVI ст. — у складзе Пінскага староства каралевы Боны Сфорцы, цэнтар войтаўства, у складзе Ставецкага двара[4].
- 1596 г. — у складзе Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва ВКЛ, цэнтар войтаўства[4].
- 1793 г. — пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі[4].
- 1796 г. — у складзе Пінскага павету Менскай губэрні[4].
- 1878 г. — пабудавана Пакроўская царква[5].
- 1921—1939 гг. — у складзе Польшчы, вёска ў Жабчыцкай гміне Пінскага павету Палескага ваяводзтва[4].
- 1939 г. — у складзе БССР[4].
- 1940 г. — у складзе Жабчыцкага раёну Пінскай вобласьці, цэнтар сельсавету[4].
- Ліпень 1941 — ліпень 1944 г. — вёска акупаваная нямецкімі захопнікамі[4].
- 1957 г. — у складзе Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці[4].
- 1 жніўня 1964 г. — вёска Паршавічы перайменавана ў Бярозавічы, Паршавіцкі сельсавет — у Бярозавіцкі[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 431 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 750 жыхароў; 1940 год — 1048 жыхароў; 1957 год — 1833 жыхары; 1970 год — 1042 жыхары; 1999 год — 677 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 686 жыхароў; 2009 год — 630 жыхароў
Славутасьці
рэдагаваць- Пакроўская царква (1878) — Гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, шыфр 112Г000552
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. С. 101
- ^ а б в Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 226—227
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
- ^ а б в г д е ё ж з і к Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 386
- ^ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — С. 89. ISBN 978-985-6828-35-8.