Бялградзкі ўнівэрсытэт

Бялгра́дзкі ўнівэрсытэ́т (па-сэрбску: Универзитет у Београду) — найстарэйшы і найбуйнейшы з унівэрсытэтаў у Сэрбіі. Бярэ вытокі ад Вялікай школы, заснаванай у 1808 сэрбскім асьветнікам Дасітэм Абрадавічам. Праз трыццаць гадоў у горадзе Крагуевац быў заснаваны ліцэй, які быў пераведзены ў Бялград у 1841 годзе. У ліцэі было аддзяленьне філязофіі і адчынілася юрыдычнае аддзяленьне. Напачатку 1905 году кароль Пётар I Карагеоргіевіч падпісаў Акт аб Унівэрсытэтах. Бялградзкі ўнівэрсытэт быў асноўнай установай адукацыі ў Каралеўстве Югаславія. У 1941 годзе падчас акупацыі краіны Нямецкімі войскамі ўнівэрсытэт быў зачынены. Пасьля вызваленьня ў 1945 годзе камуністычны ўрад зноў адчыніў Бялградзкі ўнівэрсытэт. Напачатку 1960-х у Бялградзкім унівэрсытэце навучалася каля 50 000 студэнтаў. У 2009/2010 навучальным годзе тут навучалася 89 482 студэнтаў[1]. Пры ўнівэрсытэце працуе бібліятэка імя Сьвятазара Маркавіча. Афіцыйна дзень народзінаў унівэрсытэта адзначаецца 13 верасьня. Рэктар унівэрсытэту ад 2012 году Уладзімер Бумбашыравіч.

Бялградзкі ўнівэрсытэт
Универзитет у Београду
Будынак рэктарату Бялградзкага ўнівэрсытэту
Будынак рэктарату Бялградзкага ўнівэрсытэту
па-лацінску: Universitas Belgradensis
Заснаваны 1808
Тып дзяржаўны
Рэктар Уладзімер Бумбашыравіч, MD, PhD
Факультэтаў 30
Колькасьць пэрсаналу
  • 4200 чал.
Колькасьць студэнтаў 89 827
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 44°49′5″ пн. ш. 20°27′9″ у. д. / 44.81806° пн. ш. 20.4525° у. д. / 44.81806; 20.4525Каардынаты: 44°49′5″ пн. ш. 20°27′9″ у. д. / 44.81806° пн. ш. 20.4525° у. д. / 44.81806; 20.4525
Горад Бялград
Краіна Сэрбія
Знаходзіцца ў складзе EUA, UNICA
Вэб-сайт www.bg.ac.rs/
Бялградзкі ўнівэрсытэт на мапе Сэрбіі
Бялградзкі ўнівэрсытэт
Бялградзкі ўнівэрсытэт
Бялградзкі ўнівэрсытэт

Факультэты

рэдагаваць

Факультэты Бялградзкага ўнівэрсытэту разьдзяляюцца на чатыры групы. Да факультэтаў сацыяльных і гуманітарных навук адносяцца эканамічны, юрыдычны, факультэт праваслаўнага багаслоўя, пэдагагічны, факультэт вывучэньня бясьпекі, факультэт спэцыяльнага навучаньня і рэабілітацыі, факультэт паліталёгіі, спорту і фізычнага выхаваньня, факультэты філязофіі ды філялёгіі. Да факультэтаў мэдычных навук адносяцца школа мэдыцыны, стаматалягічны факультэт, факультэт вэтэрынарнай мэдыцыны ды фармацэўтычны факультэт. Да факультэтаў прыродазнаўчых навук і матэматыкі адносяцца біялягічны, гэаграфічны, матэматычны, факультэт фізычнай хіміі, фізычны факультэт ды хімічны факультэт. Да факультэтаў тэхналёгій і інжынэрных навук адносяцца архітэктурны, будаўнічы факультэт, школа электратэхнікі, мэханіка-тэхнічны факультэт, сельскагаспадарчы, горназдабыўчы і гэалягічны факультэт, факультэт транспарту і дарожнага руху, тэхнічны факультэт у горадзе Бор, факультэт тэхналёгіі і мэталюргіі, факультэт кіраваньня ды факультэт лясной гаспадаркі.

Вядомыя выкладчыкі

рэдагаваць

Вядомыя навучэнцы

рэдагаваць
  1. ^ The History of the University (анг.). University of Belgrade. Праверана 23 сакавіка 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць