Аляксандар Пагодзін

Аляксандар Львовіч Паго́дзін (15 чэрвеня [ст. ст. 3 чэрвеня] 1872 году, Віцебск, Расейская імпэрыя — 16 траўня 1947, Бялград, Фэдэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія) — філёляг.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1884 г. скончыў Пецярбурскі ўнівэрсытэт. З 1901 г. — магістар (тэма дысэртацыі «З гісторыі славянскіх перамяшчэньняў»), з 1904 г. — доктар славянскай філялёгіі (тэма дысэртацыі «Сьляды каранёў-асноваў у славянскіх мовах»). Быў прафэсарам Варшаўскага (19021908) і Харкаўскага (19101919) унівэрсытэтаў. У другой палове 1919 г. — галосны Харкаўскай гарадзкой думы. З канца 1919 году ў эміграцыі. У 1919—1941 гг. працаваў у Бялградзкім унівэрсытэце, у тым ліку прафэсарам (з 1939 г.).

Працы Пагодзіна па гісторыі і літаратуры славянскіх народаў напісаны з пазыцыі пазытывізму. Частку зь іх апублікаваў «Русский филологический вестник». Рэзка крытыкаваў погляды славянафілаў. Як чалец акадэмічнага зьвязу, адстойваў правы польскай школы. Аўтаноміі Польшчы прысьвечаны ягоны артыкул у выданьні «Русская Мысль» (1906, № 3).

  • Основной курс общего языкознания, СПб. 1896.
  • Из истории славянских передвижений, СПБ. 1901.
  • Религия Зороастра, 1903.
  • Боги и герои Эллады, 1904.
  • Главные течения польской политической мысли (1863—1907 гг.), СПб, [1907].
  • Адам Мицкевич, т. 1-2, М., 1912-13.
  • Язык как творчество, Харьков, 1913.
  • История польского народа в XIX в., Москва. 1916.
  • Древние литовцы, Вильно. 1920.
  • Русско-српска библиографиja, т. 1-2, Београд, 1932—1936.