Міларад Павіч

Міларад Павіч (па-сэрбску: Milorad Pavić/ Милорад Павић; 15 кастрычніка 1929, Бялград — 30 лістапада 2009[2], Бялград) — знакаміты сэрбскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык. Сябра Сэрбскай акадэміі навук і мастацтва з 1991 году.

Міларад Павіч
па-сэрбску: Milorad Pavić/ Милорад Павић
Milorad Pavic.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 кастрычніка 1929
Бялград, Каралеўства Югаславія
Памёр 30 лістапада 2009
Бялград, Сэрбія
Пахаваны Новыя могілкі Бялграду
Сужэнец Ясьміна Міхайлавіч
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўца, гісторык, перакладнік, паэт, драматург, прафэсар унівэрсытэту, літаратурны крытык, пісьменьнік-фантаст і пісьменьнік
Гады творчасьці 1967 — цяпер
Мова сэрбская[1]
Узнагароды
http://www.khazars.com/

Нарадзіўся ў пісьменьніцкай сям’і. Жыў у Бялградзе, быў жанаты зь пісьменьніцай Ясьмінай Міхайлавіч. Творы Павіча актыўна перакладаюцца на шматлікія мовы. Быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры. Выкладаў ва ўнівэрсытэтах у Бялградзе, Парыжы, Вене, Фрайбургу, Рэгенсбургу і іншых.

БібліяграфіяРэдагаваць

  • «Палимпсести песме», 1967 («Палімпсэсты верша»)
  • «Гвоздена завеса», 1973 («Жалезная завеса»)
  • «Коњи светога Марка», 1976 («Коні сьвятога Марка»)
  • «Руски хрт», 1979 («Рускі хорт»)
  • «Душе се купају последњи пут», 1982 («Душы купаюцца апошні раз»)
  • «Хазарски речник», 1984 («Хазарскі слоўнік»)
  • «Предео сликан чајем», 1988 («Краявід, намаляваны чаем»)
  • «Изврнута рукавица», 1989 («Вывернутая пальчатка»)
  • «Унутрашња страна ветра», 1991 («Унутраны бок ветру»)
  • «Последња љубав у Цариграду», 1994 («Апошняе каханьне ў Канстантынопалі»)
  • «Шешир од рибље коже», 1996 («Капялюш з рыбінай скуры»)
  • «Стаклени пуж», 1998 («Шкляны смоўж»)
  • «Кутија за писање», 1999 («Скрынка для пісьма»)

Беларускія перакладыРэдагаваць

Творы Павіча на беларускую мову пераклалі Лявон Баршчэўскі[3], Аксана Пісецкая, Сяргей Шупа.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Памёр пісьменнік Міларад Павіч «Наша Ніва», 30 лістапада 2009
  3. ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Міларад Павічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў