Дасітэй Абрадавіч
Дасітэй (Дзімітрые) Абрадавіч (па-сэрбску: Доситеј Обрадовић / Dositej Obradović), да манаства Дзьмітрый (каля 1739 або 17 лютага 1742 — 28 сакавіка [ст. ст. 7 красавіка] 1811) — выбітны сэрбскі асьветнік, літаратар і рэфарматар пэрыяду нацыянальнага адраджэньня. Пачынальнік сэрбскай літаратуры на народнай мове
Дасітэй Абрадавіч | |
па-сэрбску: Доситеј Обрадовић / Dositej Obradović | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Дзьмітрый |
Нарадзіўся | 1739 або 17 лютага 1742 |
Памёр | 28 сакавіка (7 красавіка) 1811 |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладчык |
Мова | сэрбская |
Значныя творы | "Жыцьцё і прыгоды" |
Подпіс | |
Нарадзіўся ў в. Чакава Банат (у румынскай частцы) тагачаснай Габсбургскай манархіі (зараз тэрыторыя Румыніі). Прыняў манаскі пострыг, але пасьля выправіўся ў вандроўкі па Эўропе і Малой Азіі, падчас якіх захапіўся ідэямі эпохі асьветніцтва і рацыяналізму. Пад уплывам гэтых ідэй рупіўся аб асьвеце свайго народа. Перакладаў розныя творы эўрапейскі літаратураў. Сярод ягоных перакладаў самымі знакамітымі сталіся байкі Эзопа. Абрадавіч пісаў і сам, збольшага праграмныя творы, сярод якіх найвядомейшы аўтабіяграфічны твор «Жыцьцё і прыгоды» (Живот и прикљученија).
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Дасітэй Абрадавіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў