Бэшыкташ
Бэшыкта́ш (па-турэцку: Beşiktaş) — раён і муніцыпалітэт Стамбулу ў Турэччыне, разьмешчаны на эўрапейскім беразе праліву Басфор. На поўначы мяжуе з раёнамі Сарыер і Шышлі, на захадзе з Кагытанам, на поўдні з Бэёглу і на ўсходзе з Босфарам. Непасрэдна на другім беразе знаходзіцца акруга Юскюдар. Раён уключае шэраг важных аб’ектаў уздоўж эўрапейскага берагу Басфору, ад палаца Далмабахчэ на поўдні да раёну Бэбэк на поўначы.
Бэшыкташ | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпалітэт[d] і раён Турэччыны[d] |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гістарычным камэрцыйны цэнтарам Бэшыкташу зьяўляецца квартал з аднайменнай назвай, а таксама Чаршы[1], які прымыкае да невялікага парку. Праз раён праходзіць бульвар Барбарас, якая злучае заходні бераг праліву з Басфорскім мостам. Зь іншага боку бульвар сканчваецца ў квартале Зінджырлікую ў раёне Шышлі, які ёсьць важным грамадзкім транспартным вузлом гораду. Праз раён таксама праходзіць праспэкт Бююкдэрэ.
Не зважаючы на тое, што раён ёсьць адносна невялікім як паводле колькасьці насельніцтва, гэтак і паводле плошчы, Бэшыкташ, аднак, ёсьць адным з найважнейшых раёнаў гораду дзякуючы сваім бізнэсовым і гандлёвым зонам, гістарычным месцам, унівэрсытэтам, маляўнічым краявідам на праліў Басфор і падводнай дарозе. Раён таксама зьяўляецца вядучым фінансавым цэнтрам Турэччыны[2]. У рэйтынгу 2013 году турэцкіх раёнаў Бэшыкташ заняў першае агульнае месца дзякуючы высокаму ўзроўню жыцьця, росквіту і ўзроўню культуры[3]. У раёне месьціцца футбольны клюб «Бэшыкташ», шматразовы чэмпіён краіны і ўладальнік кубку Турэччыны. Стадыён клюбу месьціцца ля самага палацу Далмабахчэ.
У 2016 і 2017 гадох у раёне адбыліся два тэракты. Адзін меў месца ля стадыёну, а другі — у начным клюбе[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Beşiktaş İlçesi». Beşiktaş Belediyesi.
- ^ «About Beşiktaş: Heart of Istanbul». Beşiktaş Belediyesi.
- ^ «İstanbul'un refah seviyesi en yüksek ilçesi». TRT Haber.
- ^ «Turkey nightclub shooting: Istanbul on alert after gunman kills dozens». The Guardian.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБэшыкташ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт.
- Фатаздымкі. Fotopedia.