Бэнэдыкт Тышкевіч

літоўскі арыстакрат, калекцыянэр і мэцэнат.

Бэнэды́кт Тышке́віч (па-польску: Benedykt Tyszkiewicz, 1801 — 15 жніўня 1866) — літоўскі арыстакрат, граф, уладальнік Чырвонага Двара, калекцыянэр і мэцэнат.

Бэнэдыкт Тышкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1801
Памёр 11 жніўня 1866(1866-08-11)
Род Тышкевічы
Бацькі Міхал Тышкевіч
Яна з Карпаў[d]
Дзеці Марыя з Тышкевічаў[d], Яна з Тышкевічаў[d] і Lutgarda Tyszkiewicz[d]

Паходжаньне і сям’я

рэдагаваць

Прадстаўнік шляхецкага роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Міхала Тышкевіча і Яны Карп. Брат Яна Канстанціна і Юзафа Міхала Тышкевічаў.

Ажаніўся ў 1826 годзе з Вандай Ваньковіч (7 верасня 1808 — 26 чэрвеня 1842)[1], дачкой ігуменскага павятовага маршалка Антона Ваньковіча (17801812) і Ганны з Солтанаў (каля 17901812). Ад яе меў трох дачок:

  • Людгарда
  • Яна (1827—1848), у 1844 выйшла замуж за Міхала Тышкевіча (1824—1854)
  • Марыя (1833—1860), у 1852, пасьля сьмерці сястры Яны выйшла замуж за яе мужа, Міхала Тышкевіча (1824—1854). У 1852 годзе ў іх нарадзіўся сын — Бэнэдыкт Генрык Тышкевіч (1852—1935), вядомы ў будучыні фатограф.
 
Надмагільле Ванды Ваньковіч

Другая жонка была з роду Карпаў, як і маці.

У 1846—1849 быў маршалкам Ковенскай губэрні. У 1863 годзе падтрымліваў удзельнікаў паўстаньня.

Нерухомасьць

рэдагаваць

23 чэрвеня 1826 году Міхал Тышкевіч купіў для Бэнэдыкта маёнтак Немеж у Фэрдынанда Плятэра.

У 1819 Міхал Тышкевіч набыў маёнтак Чырвоны Двор у нашчадкаў Шымана Забелы[2], і ў 1835 годзе Бэнэдыкт рэканструяваў яго з дапамогай італьянскага архітэктара Чэзарэ Анікіні. Прыкладна ў той жа час сядзіба была акружаная садам у англійскім стылі, з вялікай аранжарэяй, у якой пачалі вырошчваць цытрынавае дрэва. У аранжарэі граф пасяліў алігатараў, малпаў і папугаяў. Пасьля сваіх падарожжаў граф-уладальнік палацу-музэя пастаянна папаўняў сваю калекцыю новымі творамі мастацтва, дарагімі ювэлірнымі ўпрыгажэньнямі, сувэенірамі, цікавымі рэчамі з Эгіпту, Індыі, Кітая, Японіі, Афрыкі, Амэрыкі, Кубы. З экзатычных зямель былі перададзены ўсе віды прыродных славутасьцяў — страусавыя яйкі, какосавыя арэхі і прадукты іх абалонак, рогі жывёл. Замак стаў любімым месцам забавы шляхты з усей Польшчы і Літвы.

Бэнэдыкт Тышкевіч быў сапраўдным аматарам мастацтваў і мэцэнатам. У яго маёнтку жылі і працавалі мастакі Альберт Жамэт, Аляксандр Сьляндзінскі, Міхал Эльвіра Андрыёлі і іншыя. Рэзыдэнцыя была вядома сваёй выдатнай калекцыяй выяўленчага мастацтва, у тым ліку творамі Леанарда да Вінчы, Караваджа, Рубенса і Андрэа Дэль Сарта. Таксама Тышкевіч сабраў буйную бібліятэку, у якой былі хронікі з Нюрнбэргу XV стагодзьдзя, хронікі эўрапейскіх ваенных паходаў, надрукаваныя ў XVII стагодзьдзі, працы Галілеа Галілея, «Жыцьцяпіс Сьвятых» на польскай мове пад рэдакцыяй Пятра Скаргі, трактат па архітэктуры, напісаны дойлідам-маньерыстам Сэбасьцьянам Сэрліа, які праектаваў Палац Фантэнбло, «Сатыры» польскага паэта-апазіцыянэра Кшыштафа Апалінскага, «Трубы словаў прапаведных на нарачытыя дні сьвятаў» арцыбіскупу Лазара Барановіча, выпушчаныя ў XVII стагодзьдзі ў друкарні Кіева-Пячэрскай лаўры.

Пабудаваная ў 1835 годзе на сродкі Бэнэдыкта Тышкевіча першая ў Чырвоным Двары драўляная капліца была заменена ў 1852—1857 гадах пастаяннай царквой паводле праекту Чэзарэ Анікіні. Міхал Эльвіра Андрыёлі на замову Тышкевіча зрабіў росьпіс галоўнага алтара, гіпсавую ляпніну, скульптурны фрыз і другія ўпрыгожваньні інтэр’еру ў стылі Людовіка XV[3]. Таксама для пабудаванай царквы зрабіў росьпісы крыжа і некаторых алтароў Аляксандр Сьляндзінскі. У гэтай царкве Бэнэдыкт Тышкевіч і быў пахаваны побач са сваёй першай жонкай.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць