Бэнэдыкт Генрык Тышкевіч

беларускі фатограф

Бэнэдыкт Генрык Тышкевіч (11 сьнежня 1852, Немеж — 13 траўня 1935, Мэнтона) — беларускі фатограф. Адзін з пачынальнікаў мастацкай фатаграфіі ў Беларусі.

Бэнэдыкт Тышкевіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 сьнежня 1852
Немеж, Віленскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 13 траўня 1935 (82 гады)
Мэнтона, Францыя
Пахаваны
Род Тышкевічы
Бацькі Міхал Тышкевіч,
Марыя з Тышкевічаў Тышкевіч
Жонка Клара Эльжбэта Бэнкрафт
Дзеці Бэнэдыкт Ян, Эдвард, Эльжбэта
Дзейнасьць фатограф

Біяграфія

рэдагаваць

Па сьмерці бацькоў, з 8-гадовага ўзросту, Бэнэдыкта выхоўваў дзед — Бэнэдыкт Тышкевіч (1801—1866).

У 1874 годзе ў Бостане Бэнэдыкт ажаніўся з Кларай Эльжбэтай Бэнкрафт. У 1876 годзе Тышкевіч на ўласнай яхце «Жамайтыя» выправіўся ў Філадэлфію на прамысловую выставу, дзе прэзэнтаваў свае фатапрацы, за якія быў уганараваны залатым мэдалём. Пазьней яго працы былі адзначаныя мэдалямі на выставах у Польшчы (1894) і Бэрліне (1899). Тышкевіч быў чальцом парыскага фатаклюбу.

У шлюбе меў трох дзяцей Бэнэдыкта Яна, Эдварда і Эльжбэту. Па сьмерці жонкі ў 1883 годзе пераехаў у паляўнічы маёнтак Тышкевічаў Вялае каля Івянцу. Зладзіў у маёнтку фоталябараторыю і павільён для здымак. Займаўся фатаграфаваньнем побыту беларускіх сялянаў.

У Другую сусьветную вайну маёнтак Вялае быў разрабаваны і большая частка здымкаў была зьнішчаная. У 1993 годзе супрацоўнікі музэю Нісэфора Ньепса ў Шалён-сюр-Сон набылі ў парыскага антыквара ацалелы альбом са здымкамі Тышкевіча[1].

Апошнія гады жыцьця Бэнэдыкт Тышкевіч правёў на Лазурным берагу Францыі, дзе і памёр у 1935 годзе ва ўзросьце 82 гадоў.

У 2009 годзе ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры ў Менску адбылася выстава фатаздымкаў Бэнэдыкта Тышкевіча[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бэнэдыкт Генрык Тышкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў