Буда-Сафіеўка
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Бу́да-Сафі́еўка[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 6 км на ўсход ад Буйнавічаў, за 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 39 км ад чыгуначнай станцыі Ельску, на шашы Р36. Буда-Сафіеўка ўваходзіць у склад Буйнавіцкага сельсавету.
Буда-Сафіеўка | |
трансьліт. Buda-Safijeŭka | |
Першыя згадкі: | XX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Буйнавіцкі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 332 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Паштовы індэкс: | 247858 |
СААТА: | 3228804006 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′31″ пн. ш. 28°38′12″ у. д. / 51.85861° пн. ш. 28.63667° у. д.Каардынаты: 51°51′31″ пн. ш. 28°38′12″ у. д. / 51.85861° пн. ш. 28.63667° у. д. |
± Буда-Сафіеўка |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1909 годзе вёска Буйнавіцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. У ліпені 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 25 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 47 двароў, 301 жыхар; 1917 год — 86 двароў, 473 жыхары; маёнтак, 1 двор, 53 жыхары; 1940 год — 195 двароў, 442 жыхары; 1970 год — 188 двароў, 624 жыхары; 1998 год — 165 двароў, 426 жыхароў; 1999 год — 399 жыхароў; 2000 год — 163 двары, 398 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 332 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьБазавая школа, клюб, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, фэльчарска-акушэрскі пункт, прадстаўніцтва Лельчыцкага філіялу акцыянэрна-ашчаднага банку «Беларусбанк», крама. Цэнтар калгасу «Сьвітанак».
Інфармацыя для турыстаў
рэдагаваць- Брацкая магіла савецкіх войнаў. У 1963 годзе на магіле пастаўлены абэліск.
- Помнік землякам. У 1967 годзе пастаўлены помнік.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.