Браніслаў (вёска)

вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Бранісла́ў[2]вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 4 км на поўдзень ад шашы М10. Браніслаў уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавету.

Браніслаў
трансьліт. Branislaŭ
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Людзяневіцкі
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва: 194 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247971
СААТА: 3216820007
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′5″ пн. ш. 27°36′5″ у. д. / 52.20139° пн. ш. 27.60139° у. д. / 52.20139; 27.60139Каардынаты: 52°12′5″ пн. ш. 27°36′5″ у. д. / 52.20139° пн. ш. 27.60139° у. д. / 52.20139; 27.60139
Браніслаў на мапе Беларусі ±
Браніслаў
Браніслаў
Браніслаў
Браніслаў
Браніслаў
Браніслаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Хутар Браніслаў быў заснаваны дзесьці ў XVIII стагодзьдзі. Браніслаў складаўся фактычна з трох вёсак, якія зь цягам часу зьліліся ў адну. Цэнтральная частка яе, уласна Браніслаў; другая вёска — Сьвірнішча, дзе стаялі сьвірны; Капліца — там разьмешчаны вясковыя могілкі з капліцаю.

У 1922 годзе была пабудавана школа, адкрыта аддзяленьне сувязі. З 1929 году пачаў працу мэдыцынскі пункт. У канцы 1929 году быў створаны калгас «Прамень камуны». У 1936 годзе калгас наведваў старшыня савету народных камісараў Беларусі А. Р. Чарвякоў.

У 1931 годзе пабудавалі клюб, у ім мелася бібліятэка. У 1935 годзе адкрыта новая школа — сем клясаў, піянэрскі пакой, спартовая заля, сталовая, майстэрня, два пакоі для настаўнікаў. У старым будынку школы быў разьмешчаны радзільны дом і фэльчарска-акушэрскі пункт. Падчас Другой сусьветнай вайны немцы разабралі школу, бярвеньне выкарыстоўвалі на бліндажы і ўмацаваньні на чыгунцы. Зь ліпеня 1941 году па 7 ліпеня 1944 году вёска была акупаваная нямецкімі захопнікамі. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут дзейнічала патрыятычнае падпольле.

Да 26 верасьня 2006 году — цэнтар Браніслаўскага сельсавету. 26 верасьня 2006 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Браніслаўскага сельсавету перададзеная ў склад Людзяневіцкага сельсавету[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — хутар: 140 жыхароў; 1924 год — хутар: 28 двароў, 186 жыхароў; 1994 год — вёска: 138 двароў, 293 жыхары; 1999 год — 258 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 194 жыхары[1]

Транспарт

рэдагаваць

За 2 км на поўнач ад вёскі маецца чыгуначная станцыя Браніслаў на Палескай чыгунцы.

  • Зарэчная вуліца
  • Лясная вуліца
  • Моладзевая вуліца
  • Першамайская вуліца
  1. ^ а б Перапіс 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 175
  3. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.