Браніслаў Залескі

беларускі і польскі маляр, грамадзкі дзяяч, пісьменьнік

Бранісла́ў Фра́нцавіч Зале́скі (21 чэрвеня 1820, мястэчка Вызна, Слуцкі павет Менскай губэрні, Расейская імпэрыя — 2 студзеня 1880, Мэнтона, Францыя) — беларускі і польскі мастак, пісьменьнік. Сябра-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі мастацтваў (1873)[5].

Браніслаў Залескі

лац. Branisłaŭ Zaleski
Дата нараджэньня 1819[1][2][3][…] або 9 (21) чэрвеня 1820
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 студзеня 1880(1880-01-02)[1]
Месца сьмерці
Прычына сьмерці сухоты
Месца вучобы
Занятак маляр, пісьменьнік, журналіст, біёграф
Месца працы
Псэўданімы Litwin[4]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Залескі.

Карыстаўся псэўданімам «Lićwin»[6][7][8] (чым засьведчыў традыцыйнае беларускае вымаўленьне гістарычнай саманазвы беларусаў) поруч з польск. «Litwin»[9].

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў з шляхты. Атрымаў хатнюю адукацыю, прайшоў курс гімназіі. У 1837 годзе паступіў у Дэрпцкі ўнівэрсытэт, браў удзел у нелегальных студэнцкіх гуртках. У наступным годзе за ўдзел у гуртку польскіх студэнтаў, зьвязаным з кансьпіратыўнай арганізацыяй Шымана Канарскага, арыштаваны ўладамі Расейскай імпэрыі. Па двух гадох зьняволеньня высланы ў Чарнігаў (высылка працягвалася да 1845 году).

Адбыўшы пакараньне, пасяліўся ў Вільні і наладзіў зьвязак з удзельнікамі вызвольнага руху. У 1846 годзе другі раз арыштаваны расейскімі ўладамі, высланы служыць шарагоўцам у Асобным Арэнбурскім корпусе. У 1848—1856 гадох служыў у другім, чацьвертым і дзявятым лінейных батальёнах.

У лістападзе 1849 году ў Арэнбурзе пазнаёміўся і пасябраваў з Тарасам Шаўчэнкам, яны ліставаліся ў 1853—1859 гадох. У гэты час украінскі мастак намаляваў Браніслава Залескага на карціне «Шаўчэнка сярод таварышаў».

Пазьней «за выдатна дбайную службу» атрымаў годнасьць унтэр-афіцэра. У 1853 годзе, вызначыўшыся пад Ак-Мячэтам, стаў афіцэрам, а 12 чэрвеня 1856 году звольніўся з службы маючы годнасьць прапаршчыка.

Вярнуўся на Радзіму, у колішняе Вялікае Княства Літоўскае. Жыў у радавым маёнтку Рачкавічах пад Слуцкам, таксама ў Дараве пад Баранавічамі, у Менску, каля Горадні. Служыў у рэдакцыйных камісіях (у Менску і Маскве), якія ажыцьцяўлялі падрыхтоўчую працу да сялянскай рэформы 1861 году.

У пачатку 1860 году атрымаў дазвол на выезд за мяжу і ўжо не вярнуўся ў Расейскую імпэрыю. Жыў у Дрэздэне, Рыме і Парыжы. За мяжой падтрымліваў зьвязак з рэвалюцыйнымі арганізацыямі. Сярод іншага, у 1863 годзе дапамагаў закупіць зброю для ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.

З 1866 году быў сакратаром Гістарычна-літаратурнага таварыства і рэдактарам «Штогоднікаў Гістарычна-літаратурнага таварыства» (польск. Rocznik Towarzystwа Historyczno-Literackiego). Быў сябрам Польскай акадэміі ведаў. З 1873 году сябар-карэспандэнт Кракаўскай акадэміі мастацтваў.

У 1868 годзе стаў дырэктарам Польскай бібліятэкі ў Парыжы.

Ажаніўся зь Міхалінай, дачкой Міхала Дзяконскага, якая атрымала ў спадчыну маёнтак Красьнік[10].

Творчасьць

рэдагаваць

Рабіў малюнкі для Віленскага альбому, які выдаваўся ў 1848—1860-х гадох. Стварыў шэраг малюнкаў пра нацыянальна-вызвольнае паўстаньне 1863—1864 гадоў («Серакоўскі ў турме», 1863 ды іншыя). Выпусьціў ілюстраваныя выданьні «Жыцьцё кіргіскіх стэпаў» (на францускай мове, 1865, Парыж), «Польскія выгнаньнікі ў Арэнбургу» (польск. Wygnańcy polscy w Orenburgu, 1866). Таксама стварыў афорты «Калізэй у Рыме», «Від Сэн-Мало», пэйзажы («Паток у Тыролі»).

Аўтар і выдавец біяграфічных і мэмуарных працаў, прысьвечаных Адаму Ежы Чартарыйскаму, Гераніму Кайсевічу і Людвіку Арпішэўскаму. Аўтар працаў «Скасаваньне прыгоньніцтва ў Літве» 1868), «З жыцьця ліцьвінкі» (пра мастачку Алену Скірмунт, 1876). Пісаў успаміны.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Michał Zaleski, Bronisław Zaleski. Pamiętniki Michała Zaleskiego, wojskowego wielkiego ksiestwa Litewskiego, posła na Sejm czteroletni, 1879.
  • Z źycia Litwinki 1827—1874: Z listów i notatek zloźył Bronisław Zaleski. 1876. Беларускі пераклад: «З жыцця літвінкі» (пра Гелену Скірмунт). Менск, 2009.
  • La vie des Steppes Kirghizes. Paris, J. B. Vasseur, 1865. Пераклад з францускай: Залесский, Бронислав. Қазақ сахарасына саяхат: Алматы: ӨНЕР, 1991. — 131 бет.
  1. ^ а б Bronislaw Zaleski // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  2. ^ Bronislaw Zaleski // British Museum person-institution thesaurus
  3. ^ Bronisław Zaleski // CERL Thesaurus (анг.)Consortium of European Research Libraries.
  4. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  5. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 513.
  6. ^ Шыцька Я. З жыцця літвіна. Браніслаў Залескі: творца і барацьбіт // Літаратура і мастацтва. № 24, 2020. С. 11.
  7. ^ Woynarowska M. Dziewiętnastowieczna epistolografia // Gość Sandomierski. Nr. 48, 2021.
  8. ^ Pociask-Karteczka J. Tajemnica pewnego grobu // Tatry. Nr. 65, 2018. S. 158.
  9. ^ Bronislovas Zaleskis, Visuotinė lietuvių enciklopedija
  10. ^ Папко В. Род Дзяконскіх — галіна Яна Валынца // Герольд Litherland. № 18. 2011. С. 108.

Літаратура

рэдагаваць