Дарава

вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Да́рава[1]вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Дарава ўваходзіць у склад Конькаўскага сельсавету.

Дарава
трансьліт. Darava
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Конькаўскі
Вышыня: 200 м н. у. м.
Насельніцтва: 45 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225378
СААТА: 1250885021
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°6′32″ пн. ш. 26°10′7″ у. д. / 53.10889° пн. ш. 26.16861° у. д. / 53.10889; 26.16861Каардынаты: 53°6′32″ пн. ш. 26°10′7″ у. д. / 53.10889° пн. ш. 26.16861° у. д. / 53.10889; 26.16861
Дарава на мапе Беларусі ±
Дарава
Дарава
Дарава
Дарава
Дарава
Дарава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вядома, што навагарадзкі намесьнік Петраш Манцігірдавіч, які займаў гэтую пасаду з 1430 па 1434, даў грошы на пабудову першага драўлянага касьцёлу ў Дарава. Храм збудавалі ў 1440 годзе на высокім беразе па-над Шчарай, дзе знаходзіцца сучасны касьцёл.

У Дараве на старых могілках насупраць касьцёла пахаваны польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік Флярыян Бохвіц. Магіла разрабаваная пасьля 1945-га. Помнік з надпісам «Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy» ня знойдзены. У 2003 годзе магіла зьнішчана, і ў той самы год на ёй зьявіліся новыя пахаваньні. Побач знаходзяцца магілы іншых Бохвіцаў.

Каля вёскі падчас І сусьветнай вайны (1915—1918) месьцілася лінія фронту. У 1916 годзе адбывалася Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя. Большасьць будынкаў і касьцёл былі зьнішчаныя.

Новы пробашч Станіслаў Шаплевіч узяўся за адбудову храму. У 1933—1938 гадах бэтонныя нямецкія бліндажы побач зь вёскаю былі разабраныя мясцовымі жыхарамі на пабудову касьцёла. Праект храму распрацаваў інжынэр з Баранавічаў Браніслаў Іванчык.

Пасьля ІІ сусьветнай вайны касьцёл зачынены савецкімі ўладамі. У ім месьціўся склад.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 45 чалавек
  • 1999 год — 60 чалавек

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць
 
Прыдарожная капліца-крыж

Архітэктура

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Царква Сьв. Тройцы
  • Касьцёл Найсьв. Панны Марыі
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 206

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць