Борна Соса
Борна Соса (па-харвацку: Borna Sosa; нар. 21 студзеня 1998 году) — харвацкі футбаліст, левы абаронца нідэрляндзкага клюбу «Аякс» і нацыянальнай зборнай Харватыі.
Борна Соса | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 студзеня 1998[1][2] (26 гадоў) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Аякс | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 2016—2018 2018—2023 2023— |
Дынама-2 Загрэб Дынама Загрэб Штутгарт Аякс |
11 (0) 31 (0) 107 (4) 16 (0) |
Зборныя | ||
2021— | Харватыя | 19 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера рэдагаваць
Клюбная рэдагаваць
Выхаванец загрэбскага «Дынама», у складзе якога дэбютаваў 7 сакавіка 2015 году ў матчы супраць «Загрэб», адгуляўшы ўвесь матч. Замацаваўся ў складзе каманды толькі ў сэзоне 2017—2018 гадоў. Пасьля гэтага сэзону прыяднаўся да нямецкага «Штутгарту»[3], у складзе якога дэбютаваў 26 жніўня 2018 году ў матчы супраць «Майнцу»[4]. Праз частыя пашкоджаньні прапусьціў амаль увесь сэзон, а тым часам дружына страціла месца ў элітным дывізіёне. За часам другога сэзону гулец таксама ня даў рады свайму стану здароўя. 16 сьнежня 2019 году адзначыўся першым голам у кашулі «Штутгарта», улучыўшы мяч у браму «Дармштату».
Сэзон 2020—2021 гадоў стаў прарыўным для Сосы, бо добра быў улучаны ў схему 3–4–2–1 трэнэра Пэлегрына Матарацца. Гульня футбаліста ў матчах Бундэсьлігі прынесьлі яму ўхвалу і параўнаньне з Дэйвідам Бэкгэмам, якога ён называў сваім футбольным узорам дзеля пераймання разам з Давідам Алябам[4][5]. 27 лістапада 2020 году падоўжыў кантракт да 2025 году[6]. Гулец скончыў сэзон, маючы на сваім рахунку дзевяць галявых перадач[7]. З сэзону 2021—2022 гадоў быў капітанам каманды. 1 верасьня 2023 году далучыўся да нідэрляндзкага «Аякса», склаўшы працоўную дамову да 2028 году.
Міжнародная рэдагаваць
Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Харватыі 1 верасьня 2021 году ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату сьвету супраць зборнай Расеі.
Дасягненьні рэдагаваць
«Дынама»:
- Чэмпіён Харватыі: 2016, 2018
- Уладальнік Кубка Харватыі: 2016, 2018
Крыніцы рэдагаваць
- ^ а б в Borna Sosa // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Borna Sosa // FBref.com (мн.)
- ^ «New signings for the coming season». VfB Stuttgart.
- ^ а б «Borna Sosa: Who is VfB Stuttgart’s 'left-footed' David Beckham aiming for Germany honours?». Bundesliga.
- ^ «Sosa ekskluzivno za Index ispričao svoju priču». Index.hr.
- ^ «Borna Sosa produžio ugovor sa Stuttgartom do 2025». Večernji list.
- ^ «Stuttgart’s Sosa receives German citizenship in time for the Euros». Bulinews.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball