Дынама Заграб

харвацкі футбольны клюб

«Дынама» (па-харвацку: Dinamo) — харвацкі футбольны клюб з гораду Заграбу. Заснаваны ў 1945 годзе. 25-разовы чэмпіён Харватыі, 17-разовы ўладальнік Кубка Харватыі. Чатырохразовы чэмпіён Югаславіі, сяміразовы ўладальнік Кубка Югаславіі.

Дынама Заграб
Поўная назва Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb
Заснаваны 9 чэрвеня 1945
Горад Заграб, Харватыя
Стадыён Максымір
Умяшчальнасьць: 35 123
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Гісторыя

рэдагаваць

Футбольны клюб у Заграбе быў створаны ў 1911 годзе, калі яшчэ горад быў часткай Аўстра-Вугоршчыны. Клюб атрымаў назву «Граджанскі». У дадатак, клюб меў шматспартовую скіраванасьць з выразна харвацкай ідэнтычнасьцю. Акрамя футболу клюб меў каманды па гандболе і роварным спорце. Спачатку футбалісты выступалі на розных пляцоўках у заграбскіх раёнах Тушканац, Марцінаўцы, Канале і Максыміры, пакуль каманда не прыдбала свой уласны стадыён на вуліцы Котурашка, які быў афіцыйна адкрыты ў 1924 годзе Сьцепанам Радычам, вядомым харвацкім палітыкам таго часу. Па Другой сусьветнай вайне «Граджанскі» быў забаронены, як і вялікая колькасьць іншых харвацкіх клюбаў. Наўзамен у чэрвені 1945 году ўжо пасьля трох дзён пасьля ліквідацыі «Граджанскага» быў утвораны клюб «Дынама». У кіраўніцтва клюбу ўвайшлі некаторыя дзеячы «Граджанскага».

У 1991—1993 гадах меў назву «ХАШК Граджанскі», а ў 1993—2000 гадах — «Краацыя». У канцы 1990-х клюб двойчы запар дасягаў групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЭФА. У сэзоне 1998—1999 гадоў яны спаборнічалі ў адной групе з «Аяксам», «Алімпіякосам» і «Порту». Пасьля несуцяшальных першых трох матчаў, дзе пасьля хатняй нічыі з «Аяксам» клюб двойчы атрымаў паразы з «Алімпіякосам» і «Порту», паказьнікі харватаў палепшыліся. У наступным хатнім матчы яны перамаглі «Порту», а потым у Амстэрдаме былі мацней за «Аякс». У апошнім матчы групы заграбцы згулялі ўнічыю з «Алімпіякосам». У сэзоне 1999–2000 гадоў «Краацыя» скончыла групавы этап на апошнім чацьвертым месцы, здабыўшы толькі адну перамогу і дзьве нічыю. Супернікамі клюбу ў тым розыгрышы былі «Манчэстэр Юнайтэд», «Марсэль» і «Штурм».

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Даніел Загарац 1987
2   Аб Садэг Магарамі 1996
3   Аб Такуя Агівара (ар. Урава Р.Д.) 1999
4   Аб Рауль Тарэнтэ 2001
5   ПА Арыян Адэмі 1991
6   Аб Максім Бэрнаўэр 1998
7   Нап Лука Стойкавіч 2003
8   ПА Лукас Качавэнда 2003
9   Нап Бруна Пэткавіч 1994
10   ПА Марцін Батурына 2003
11   Нап Арбэр Ходжа 1998
13   Аб Самі Маэ 1996
14   Аб Ян Алівэрас (ар. Рома) 2004
17   Нап Сандра Куленавіч 1999
18   Аб Ранаэль П’ер-Габрыель 1998
19   Нап Хуан Кордаба 2003
20   Нап Марка П’яца 1995
21   Нап Натанаэль Мбюкю 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Аб Стэфан Рыстоўскі 1992
23   Бр Іван Філіпавіч 1994
25   ПА Пэтар Сучыч 2003
27   ПА Ёсіп Мішыч 1994
28   Аб Кевін Тэафіль-Катрын 1989
30   ПА Марка Рог (ар. Кальяры) 1995
32   Бр Фарыс Кркаліч 2002
33   Бр Іван Нэвістыч 1998
39   Аб Маўра Пэркавіч 2003
55   Аб Дына Пэрыч 1994
66   ПА Бранка Павіч 2006
77   Нап Дарыё Шпікіч 1999
  Бр Дорыян Кларын 2005
  Аб Матыя Рушкавачкі 2005
  Нап Лука Мэнала 1996
  Аб Домінік Браўн 2003
  Аб Пэтар Бочкай 1996
  Аб Філіп Брэкала 2003

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць