Царква Божага Яўленьня (Жыровічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Божага Яўленьня
| |
Богаяўленская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жыровічы |
Каардынаты | 53°00′53.03″ пн. ш. 25°20′45.87″ у. д. / 53.0147306° пн. ш. 25.346075° у. д.Каардынаты: 53°00′53.03″ пн. ш. 25°20′45.87″ у. д. / 53.0147306° пн. ш. 25.346075° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Божага Яўленьня | |
Царква Божага Яўленьня на Вікісховішчы |
Царква Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Жыровічах. Знаходзіцца ў цэнтры комплексу Прачысьценскага манастыра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваную Богаяўленскую царкву Жыровіцкага манастыра збудавалі ў 1672 годзе на месцы другога зьяўленьня цудоўнага абраза Маці Божай, да 1796 году яе поўнасьцю перабудавалі ў стылі віленскага барока: разабралі фасад, прыбудавалі прытвор і хоры.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Неўзабаве над дахам царквы паставілі барабан з масіўным купалам-цыбулінай.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам царква, як і манастыр, не зачынялася.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры віленскага барока. Гэта бязьвежавая адназальная базыліка. Галоўны 2-ярусны фасад выходзіць за межы асноўнага аб’ёму. Уражаньне вэртыкальнай скіраванасьці ствараецца паўкалёнамі, вязкамі лапатак, падзеленымі фігурным франтонам з бакавымі валютамі. Роўніцы бакавых фасадаў падзяляюцца аркавымі вокнамі ў простых ліштвах.
Унутры царквы ў залю выступаюць хоры, абмежаваныя ўвагнута-пукатым парапэтам. Пад царквой скляпеністая крыпта[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
Н. Орда, 14 красавіка 1865 г.
-
Н. Орда, 8 верасьня 1876 г.
-
1890 г.
-
1898 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1870-я гг.
-
1915—1918 гг.
-
А. Віслоцкі, 1923 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Фрагмэнт
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Жыровіцкі манастыр базыльян // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 216.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Г000537 |