Беразьнякі (Жыткавіцкі раён)
вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Беразьнякі́[2] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 8 км на захад ад Мілевічаў, за 2 км на ўсход ад шашы Р23. Беразьнякі ўваходзяць у склад Мілевіцкага сельсавету.
Беразьнякі | |
трансьліт. Bieraźniaki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Мілевіцкі |
Вышыня: | 142 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 167 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247976 |
СААТА: | 3216824006 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°29′37″ пн. ш. 27°30′10″ у. д. / 52.49361° пн. ш. 27.50278° у. д.Каардынаты: 52°29′37″ пн. ш. 27°30′10″ у. д. / 52.49361° пн. ш. 27.50278° у. д. |
± Беразьнякі |
Гісторыя
рэдагавацьПаводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XVI стагодзьдзя як вёска ў Наваградзкім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у складзе Расейскай імпэрыі[3].
З 12 кастрычніка 1940 году ўваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавету Ленінскага (з 20 студзеня 1960 году — Старобінскага, з 11 красавіка 1960 году — Жыткавіцкага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай, з 11 красавіка 1960 году — Гомельскай) вобласьці[4].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 6 траўня 1896 году — 48 двароў, 339 жыхароў (158 жанчын, 181 мужчына)
- XX стагодзьдзе: 1908 год — вёска: 370 жыхароў; 1994 год — вёска: 188 двароў, 432 жыхары; 1999 год — 375 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 368 жыхароў, 168 двароў[3]; 2009 год — 231 жыхар[5]; 2018 год — 167 жыхароў, 80 двароў[1]
Вуліцы
рэдагавацьКірава, Ленінская, Мэліярацыйная, Новая.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Мілевіцкага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 179
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 482
- ^ Милевичский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Перапіс 2009 году
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 482