Беларуская думка (1960)
«Беларуская думка» — грамадзка-палітычны й літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Ёрку — Саўт-Рывэры (ЗША) на беларускай мове Беларускім выдавецкім таварыствам. Рэдактар М. Кавыль. Па стане на 2014 год выйшла 72 нумары.
Беларуская думка | |
Тэматыка | літаратура, мастацтва, палітыка |
---|---|
Пэрыядычнасьць | штогод |
Краіна | Злучаныя Штаты Амэрыкі |
Адрас | Саўт-Рывэр, Нью-Джэрзі |
Выдавец | Беларускае выдаваецкае таварыства |
Галоўны рэдактар | Міхась Кавыль |
Дата заснаваньня | 1960 |
Мова | беларуская |
Адстойвае ідэі незалежнасьці Беларусі, інфармуе пра жыцьцё беларускае эміграцыі. Друкуе ўспаміны, палемічныя артыкулы, творы беларускіх пісьменьнікаў і пісьменьнікаў беларускага замежжа. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2