Беларус (газэта)
«Белару́с» — беларуская ґазэта ў замежжы, якую ў 1950 годзе заснавалі ў ЗША прадстаўнікі беларускай пасьляваеннай эміґрацыі. Штомесячная ґазэта выдаецца Беларуска-амэрыканскім задзіночаньнем.
Беларус лац. Biełarus | |
Тып | газэта |
---|---|
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Ганна Сурмач |
Заснаваная | 20 верасьня 1950 |
Мова | беларуская мова[2][1] |
ISSN | 1054-9455 |
Афіцыйны сайт | bielarus.org (анг.) |
Гісторыя
рэдагаваць«Беларус» зьяўляецца найвялікшым і найстарэйшым выданьнем беларускай эміґрацыі. Першы нумар пабачыў сьвет 20 верасьня 1950 году ў Нью-Ёрку[3].
Пасьля абвешчаньня незалежнасьці ў 1991 г. некалькі нумароў газэты «Беларус» зьявіліся паралельна ў Амэрыцы і ў Беларусі (у фотакапіяваным выглядзе).
Па палітычнай арыентацыі ґазэта прытрымліваецца нацыянальна-дэмакратычных пазыцыяў, падтрымлівае нацыянальнае адраджэньне і выступае супраць палітыкі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.
Рэдактарамі газэты ў розныя часы былі такія выбітныя фігуры грамадзкага і культурніцкага жыцьця беларусаў у Амэрыцы, як Леанід Галяк, Лявон Савёнак, Міхась Міцкевіч, Натальля Арсеньнева, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Янка Запруднік, Зора Кіпель, Марат Клакоцкі.
Матэрыялы ґазэты ўтрымліваюць інфармацыю пра жыцьцё і актывізм дыяспары, беларускія навіны, а таксама шмат гістарычных і аналітычных артыкулаў. Усе матэрыялы публікуюцца на беларускай мове. Большасьць беларускіх арґанізацыяў у сьвеце атрымоўваюць ґазэту па падпісцы.
Нэкралёгі ў газэце — своеасаблівы (хоць і сумны) даведнік «Хто быў хто» ў беларускай эміграцыі, і каштоўная крыніца для будучых гісторыкаў эміграцыі[4].
Альманах
рэдагавацьЗ 2007 году рэдактар «Беларуса» у 2002—2010 гадах Марат Клакоцкі выдае штогадовы літаратурны альманах «Беларус». Апублікаваць у ім свой твор можа кожны, хто піша па-беларуску і жыве за межамі Беларусі. На дадзены момант альманах зьяўляецца асобным праектам, не зьвязаным з сучаснай рэдакцыяй газэты.
Весткі й Паведамленьні
рэдагавацьСа студзеня 2011 году выдаецца інфармацыйны бюлетэнь «Весткі й Паведамленьні» выключна за кошт ахвяраваньняў падпісчыкаў.[5]
Рэдактары
рэдагаваць- Лявон Галяк (1950—1951)
- Міхась Міцкевіч
- Станіслаў Станкевіч (1963—1980)
- Янка Запруднік
- Зора Кіпель
- Марат Клакоцкі (2002—2010)
- Ганна Сурмач (2010 — цяпер)
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларус // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1994 Т. 2: Беліцк — Гімн. — С. Беларус. С. 346.
- Беларус // 388–389 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 388–389..
- Юрэвіч, Л. Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000) / Лявон Юрэвіч. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2006. — 256 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 8). — ISBN 985-504-037-6.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б The ISSN portal (анг.) — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1054-9455
- ^ http://www.bielarus.org/
- ^ «Беларусу» 69 гадоў, Віталь Зайка, Беларус №573 кастрычнік 2010 году, с.5
- ^ «Беларусу» 69 гадоў, Віталь Зайка, Беларус №573 кастрычнік 2010 году, с.5
- ^ Весткі й Паведамленьні
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка ґазэты «Беларус»
- Старонка Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Архіўная копія
- Архіў газэты "Беларус"
Гэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |