Беларускі саюз жанчынаў
Каардынаты: 53°54′7″ пн. ш. 27°33′13″ у. д. / 53.90194° пн. ш. 27.55361° у. д.
«Белару́скі саю́з жанчы́наў» — грамадзкае аб’яднаньне жанчынаў Беларусі, створанае ў сьнежні 1991 году.
«Беларускі саюз жанчынаў» | |
Абрэвіятура | «БСЖ» |
---|---|
Дата ўтварэньня | 14 сьнежня 1991 (32 гады таму) |
Тып | жаночае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | абарона зацікаўленасьцяў жанчынаў |
Штаб-кватэра | Цэнтральны раён, Інтэрнацыянальная вул., д. 11а |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
Сяброўства | 140 тысячаў (2021 год) |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Старшыня | Алена Богдан |
1-я намесьніца | Сьвятлана Сітнікава |
Адказная сакратарка | Лілія Бузоўская |
Каардынатарка ў Палаце прадстаўнікоў | Марына Лянчэўская |
Асноўныя асобы | Ірына Касьцевіч, Надзея Ермакова[1] |
Кіроўны орган | Прэзыдыюм |
Матчына кампанія | РКРКППГА, «Саюзная грамадзкая палата» |
Сайт | oobsg.by |
Уваходзіць у «Саюзную грамадзкую палату». На 2021 год БСЖ налічваў каля 140 000 сябровак у складзе 4500 суполак[2].
Задачы
рэдагавацьПаводле Статуту задачамі саюзу ёсьць:
- прыцягненьне жанчынаў да кіраваньня;
- працаўладкаваньне ды стварэньне вучэльняў для жанчынаў;
- аздараўленьне дзяцей замежнымі ўстановамі;
- дабрачыннасьць на карысьць жанчынаў.
Спосабы дзейнасьці
рэдагавацьСаюз ажыцьцяўляе наступную дзейнасьць:
- гаспадарчае кансультаваньне;
- ладжаньне чытаньняў, нарадаў ды выставаў;
- стварэньне й выкарыстаньне вяшчальных прадпрыемстваў ды выдавецкая дзейнасьць.
Кіраваньне
рэдагаваць- Нарада. Склікаецца аднойчы на 5 гадоў. Правамоцная пры ўдзеле 2/3 прадстаўніцаў. Абірае Ўправу, Рэвізійную камісію, старшыню ды сустаршыню. Вызначае кірункі дзейнасьці ды зьмяняе Статут.
- Управа. Зьбіраецца штоквартал. Выконвае пастановы Нарады ды ўхваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў. Стварае ды касуе падпарадкааныя ўстановы. Вызначае парадак прадстаўніцтва на Нараду ды абірае Прэзыдыюм.
- Прэзыдыюм. Выконвае пастановы Нарады ды Ўправы.
- Рэвізійная камісія. Зьбіраецца штогод. Назірае за выкананьнем Статуту ды пастановаў Нарады. Правярае грашовую справаздачнасьць ды адказы супрацоўніцаў на звароты.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗь 2001 году «Беларускі саюз жанчынаў» браў ўдзел у Рэспубліканскай каардынацыйнай радзе кіраўнікоў палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў[3]. На 2012 году «БСЖ» налічваў 170 000 сябровак. Галаўная сядзіба «БСЖ» месьцілася ў Менску па вуліцы Герцэна, д. 4. 25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 168, паводле якой «БСЖ» уваходзіў у Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў, у дачыненьні якіх прымяняецца 0,1 базавай стаўкі пры арэндзе дзяржаўнай нерухомасьці[4].
Старшыні
рэдагаваць- Надзея Ермакова (1999 — 2000-я)
- Алена Богдан (з 2020-х)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Склад Прэзыдыюму (рас.) // ГА «Беларускі саюз жанчынаў», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
- ^ Пра нас (рас.) // ГА «Беларускі саюз жанчынаў», 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
- ^ За моцную i квітнеючую Беларусь Улада і грамадзтва. Зьвязда, № 242 (24282) (16 жніўня 2001). Праверана 16 студзеня 2012 г.
- ^ Раман Галоўчанка. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2021 г. № 168 «Аб зьмяненьні пастановы Савета міністраў РБ ад 30 красавіка 2013 г. № 327» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 сакавіка 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.