Надзея Ермакова
Надзе́я Андрэ́еўна Ермако́ва (нарадзілася ў 1953, в. Разальмаў Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці, БССР) — беларуская эканамістка, былая старшыня кіраваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.
Надзея Ермакова | |
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі | |
---|---|
27 ліпеня 2011 — 28 сьнежня 2014 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Пётар Пракаповіч |
Наступнік: | Павал Калавур |
Старшыня Беларусбанку | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
19 красавіка 1953 (71 год) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1971), завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1978).
Працавала крэдытным інспэктарам, старшым крэдытным інспэктарам, намесьніцай загадніка Хоцімскага аддзяленьня Дзяржбанку, намесьніцай загадніка Кіраўскім аддзяленьнем Дзяржбанку, загадніцай Шклоўскага аддзяленьня Дзяржбанку, намесьніцай старшыні райвыканкаму і старшынёй плянавай камісіі Шклоўскага райвыканкаму, загадчыцай фінансавым аддзелам Шклоўскага райвыканкаму, загадчыцай філіі камэрцыйнага банку «Поўнач-Захад» у Шклове, загадчыцай аддзяленьнем Белаграпрамбанку ў Шклове[1].
З 1996 у ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк», да прызначэньня на цяперашнюю пасаду — старшыня праўленьня «Беларусбанку».
Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз жанчын» (ад 1999).
Была абраная сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу першага, другога, трэцяга і чацьвёртага скліканьняў.
З 27 ліпеня 2011 — старшыня кіраваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. 27 сьнежня 2014 году адпраўленая ў адстаўку разам са шматлікімі іншымі ўраднікамі Беларусі[2].
З 26 сакавіка 2015 — старшыня назіральнай рады[3], а з 18 кастрычніка 2018 г. намесьніца старшыні назіральнай рады банка БелВЭБ.[4]
Крытыка
рэдагавацьУ чэрвені 2020 году ў некаторых кліентаў «Белгазпрамбанку», кіраўніком часовай адміністрацыі якога зьяўлялася Ермакова, выявілася, што былі адчынены іх дэпазытарныя ячэйкі без прысутнасьці саміх кліентаў, пры гэтым зь іх прапала зьмесьціва. Некалькі чалавекаў напісалі заявы ў банк з прэтэнзіямі на ўскрыцьцё дэпазытарных ячэек бязь іх прысутнасьці й зьнікненьне каштоўнасьцяў[5].
Узнагароды
рэдагавацьСям’я
рэдагавацьДвойчы была замужам, мае двух дачок (Натальлю і Юлію)[6].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Надежда Ермакова возглавила Нацбанк Беларуси (рас.) Новости. open.by. Праверана 2011-28-07 г.
- ^ Урад разагнаны. На месца Мясніковіча і Ермаковай прызначаныя Кабякоў і Калавур, на месца Кабякова — Косінец. Наша Ніва (27 сьнежня 2014). Праверана 28 сьнежня 2014 г.<
- ^ Председателем Наблюдательного Совета ОАО «Банк БелВЭБ» избрана Ермакова Надежда Андреевна
- ^ Светлана Ячевская возглавила Наблюдательный Совет ОАО «Банк БелВЭБ»
- ^ Дмитрий Бобков. (2020-06-28) «К Бабарико отношения не имею». Клиенты Белгазпромбанка жалуются на вскрытие ячеек и пропажу ценностей (рас.). TUT.BY. Праверана 2020-06-28 г.
- ^ Надежда Ермакова. Топ-7 интересных фактов о главной банкирше страны. (рас.) Праверана 2011-07-28 г.