Ірына Касьцевіч

беларуская дзяржаўная дзяячка


Ірына Анатольеўна Касьцевіч (нар. 26 студзеня 1967, Менск) — міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2017—2024).

Ірына Анатольеўна Касьцевіч
Міністар працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
14 сакавіка 2017 — 29 сакавіка 2024
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў
Папярэднік Валеры Малашка
Наступнік Натальля Паўлючэнка(be)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася26 студзеня 1967 (58 гадоў)
Сьцяг Беларускай ССР Менск, БССР
Адукацыя
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі ў 1989 годзе (плянаваньне прамысловасьці), Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь у 2002 годзе (эканоміка і кіраваньне на прадпрыемстве).

У 1989—1992 гадах — інжынэр-канструктар ЦНДІТК Менскага навукова-вытворчага аб’яднаньня «Цэнтрсістэм». У 1993—1994 гадах — эканаміст I катэгорыі, вядучы эканаміст упраўленьня статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Дзяржкамстату Рэспублікі Беларусь. У 1994—2002 гадах — вядучы эканаміст, галоўны эканаміст, начальнік упраўленьня статыстыкі матэрыяльных рэсурсаў Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2002—2006 гадах — начальнік упраўленьня статыстычнага плянаваньня і арганізацыі статназіраньні Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2006—2008 гадах — намесьнік Міністра статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь. У 2008—2015 гадах — першы намесьнік Старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. З 28 студзеня 2015 году да 13 сакавіка 2017 году — намесьнік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

14 сакавіка 2017 году прызначана міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

У 2024 годзе стала дэпутаткай Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII скліканьня[1].