Алена Богдан

беларуская лекарка, дзяржаўная дзяячка
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Богдан.

Алена Леанідаўна Богдан, народжаная Чмель, (нар. 2 траўня 1973 г.) — дзяржаўная дзяячка Беларусі.

Алена Богдан
з 16 сакавіка 2020
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 2 траўня 1973 году
Адукацыя:

Лекарка, першая намесьніца міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2020—2021), старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз жанчынаў» (з 2020).

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася ў вёсцы Дзівін Кобрынскага р-на. У 1996 г. скончыла Беларускі мэдычны інстытут. Прайшла перападрыхтоўку ў Беларускай мэдычнай акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі па спэцыялізацыі «Арганізацыя аховы здароўя».               

З 2006 па 2009 зьяўлялася намесьніцай галоўнага лекара Менскай дзіцячай абласной клінічнай лякарні. У 2009 годзе заступіла на пасаду начальніцы аддзелу медычнай дапамогі мацярам і дзецям Міністэрства аховы здароўя. Займала пасаду начальніцы Галоўнай ўправы арганізацыі мэдычнай дапамогі і экспэртызы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

З 2020 па 29 кастрычніка 2021 года[1] працавала першым намеснікам міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

Зьяўляецца старшынёй грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз жанчынаў» з 2020 г[2].

У 2021 г. пераабрана на новы тэрмін па выніках VII Рэспубліканскай справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі гэтага грамадзкага аб’яднаньня[3].

Міжнароднае супрацоўніцтва

рэдагаваць

Супрацоўнічала з рознымі міжнароднымі арганізацыямі ў рамках асноўнай дзейнасьці (Дзіцячы фонд ААН, Фонд ААН у галіне народанасельніцтва, дабрачынныя фонды, грамадзкія арганізацыі).

У 2011 г. была адной з кандыдатак у склад Камітэту палітыкі і каардынацыі Спэцыяльнай праграмы навуковых дасьледаваньняў, распрацовак і падрыхтоўкі навуковых кадраў у галіне ўзнаўленьня насельніцтва Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя. [4]

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць