Беларускі гістарычны агляд
«Белару́скі гістары́чны агля́д» (Belarusian historical review) — навуковы часопіс, прысьвечаны дасьледаваньням гісторыі Беларусі й актуальнаму стану беларускай гістарыяграфіі.
Беларускі Гістарычны Агляд | |
Тэматыка | гісторыя, гістарыяграфія Беларусі |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 2 разы на год |
Адрас | Менск, Вільня, Варшава |
Заснавальнік | Генадзь Сагановіч |
Выдавец | Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (2006—2019); Варшаўскі ўнівэрсытэт |
Галоўны рэдактар | Генадзь Сагановіч |
Дата заснаваньня | 1994 |
Мова | беларуская |
ISSN | 1392-902X |
Афіцыйны сайт | belhistory.eu |
Рэдакцыя
рэдагавацьУправа часопісу мае назву рэдакцыя, а яе асабовы склад наступны[1]:
- Галоўны рэдактар — Генадзь Сагановіч
- Выканаўчы рэдактар — Яўген Кавальчук
- Вэб-рэдактар — Яна Макарэвіч
Часопіс мае раду з наступных асоб:
- Томас Бон (Унівэрсытэт Юстуса Лібіга, Гісэн, Нямеччына)
- Робжрт Фрост (Унівэрсытэт Абэрдэну, Вялікабрытанія, Шатляндыя)
- Анджэй Закшэўскі (Варшаўскі ўнівэрсытэт)
- Томаш Камусэла (Унівэрсытэт сьвятога Андрэя)
- Рыгор Лазько (Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт)
- Дэвід Марпльз (Унівэрсытэт Альбэрты, Канада)
- Дарота Міхалюк (Унівэрсытэт Мікалая Каперніка, м. Торунь, Польшча)
- Альвід Нікжантойць (Інстытут гісторыі Жэмойці)
- Сяргей Плахей (Гарвардзкі ўнівэрсытэт, ЗША)
- Рыгард Радзік (Акадэмія спэцыяльнае пэдагогікі імя М. Гжэгажэўскае, м. Варшава, Польшча)
- Ірына Раманава (Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт)
- Анджэй Рахуба (Інстытут гісторыі ПАН)
- Штэфан Родэвальд (Унівэрсытэт Ляйпцыгу, Нямеччына)
- Алесь Смалянчук (Інстытат славістыкі ПАН)
- Натальля Якавенка (Кіева-Магілянская Акадэмія)
Гісторыя
рэдагавацьЗаснаваны ў 1994 годзе як незалежны навуковы часопіс. Пасьля 2006 году выдаваўся пры ЭГУ, ад 2019 г. — пры Цэнтры ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту. Часопіс публікуе артыкулы, агляды, рэцэнзіі, архіўныя матэрыялы, а таксама інфармацыйныя зацемкі па беларускай і ўсходнеэўрапейскай гісторыі без храналягічных абмежаваньняў.
Зьмест
рэдагавацьПублікацыі прысьвечаныя палітычнай і ваеннай гісторыі Беларусі эпохі фэадалізму, а таксама 19—20 стст., пытаньням гісторыі культуры й рэлігіі, гістарыяграфіі Гісторыі Беларусі, мэтадалягічным праблемам гістарычнай навукі. Асноўныя рубрыкі: «Артыкулы», «Паведамленьні», «Новыя пэрспэктывы», «Пераклады», «Архіваліі», «Гісторыя і гісторыкі», «Палеміка», «Новая літаратура: агляды і рэцэнзіі» і інш. Рэзюмэ на ангельскай, нямецкай мовах. Публікацыі носяць акадэмічны характар[2].
Бібліятэка БГА
рэдагавацьКніжная сэрыя «Бібліятэка БГА» была заснавана ў 1999 годзе. Спэцыялізуецца на выданьні актуальных гістарычных дасьледаваньняў, твораў замежнай беларусікі, а таксама на публікацыі гістарычных крыніц (дакумэнтаў, успамінаў і інш.)[3].
Былі выдадзеныя з 1999 году наступныя кніоі ў сэрыі «Бібліятэка Беларускага гістрычнага агляду»:
- Франц Кушаль. Спробы стварэньня Беларускага войска. Менск, 1999.
- Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мінск, 2000.
- Алесь Белы. Хроніка „Белай Русі“. Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. Мінск, 2000.
- Людміла Хмяльніцкая. Гісторык з Віцебска (жыццяпіс Аляксея Сапунова). Мінск: Энцыклапедыкс, 2001.
- Лявон Юрэвіч. Вырваныя бачыны: да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі. Мінск: Энцыклапедыкс, 2001.
- Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. Мінск: Медысонт, 2001 (2 выд. – 2006).
- Мікола Панькоў. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945–1984). Мінск, 2001.
- Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939–1944). Мінск, 2002.
- Вітаўт Тумаш. Выбраныя працы. Мінск, 2002.
- Лявон Юрэвіч. Літаратурны рух на эміграцыі. Мінск, 2002.
- Юліуш Бардах. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага / пер. з польскай мовы М. Раманоўскага. Мінск, 2002. (2 папр. выд. – 2010).
- Райнэр Лінднэр. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХІХ – ХХ ст. / пер. з нямецкай мовы Л. Баршчэўскага. Мінск: Медысонт, 2003. (2 выд. – 2005).
- Бернгард К’яры. Штодзённасць за лініяй фронту: Акупацыя, калабарацыя і супраціў у Беларусі (1941–1944) / пер. з нямецкай мовы Л. Баршчэўскага. Мінск: Медысонт, 2005. (2 выд. – 2008).
- Аляксандр Надсан. Pro patria aliena: Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924–1938). Мінск, 2006.
- Аляксандр Надсан. Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі. Мінск, 2006. (2 выд. — 2009).
- Анджэй Рахуба. Вялікае Княства Літоўскае ў парламенцкай сістэме Рэчы Паспалітай 1569–1763 / пер. з польскай мовы М. Раманоўскага. Мінск: Медысонт, 2008.
- Будучыня гісторыі: зборнік артыкулаў па сучаснай гістарыяграфіі. Мінск, 2008.
- Мацей Мруз. Каталіцызм на паграніччы: Адносіны каталіцкай царквы да ўкраінскага і беларускага пытання ў Польшчы ў 1918–1925 г. / пер. з польскай мовы Я. Зялінскага. Мінск: Медысонт, 2008.
- Марцэлі Косман. З гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага / пер. з польскай С. Ішчанкі і інш. Мінск: Медысонт, 2010.
- Тымаці Снайдэр. Рэканструкцыя нацый: Польшча, Украіна, Літва і Беларусь 1569 – 1999 / пер. з англійскай мовы М. Раманоўскага і В. Калацкай. Мінск: Медысонт, 2010.
- Юры Туронак. За кардонам Бацькаўшчыны. Успаміны. Мінск: Медысонт, 2010.
- Анджэй Валіцкі. Нацыя, нацыяналізм, патрыятызм / уступ А. Мэнцвэль; пераклад з польскай мовы А. Ластоўскага; навук. рэдактар Г. Сагановіч. Мінск: Медысонт, 2012.
- Дзмітры Сямёнаў. Дзённік. 1943–1947. Мінск: Медысонт, 2012.
- Рышард Радзік. Вытокі сучаснай беларускасці. Беларусы на фоне нацыятворчых працэсаў у Цэнтральна-Усходняй Еўропе ХІХ ст. / пер. з польскай Н. Дзенісюк ; навук. рэд. С. Рудовіч ; С. Токць. Мінск: Медысонт, 2012 (2 выд. – 2014).
- Тымаці Снайдэр. Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / пераклад з англ. С. Петрыкевіча ; навук. рэд. Г. Сагановіч, У. Калаткоў. Мінск: Медысонт, 2013.
- Томас Бон. «Мінскі феномен». Гарадское планаванне і ўрбанізацыя ў Савецкім Саюзе пасля 1945 г. / пераклад з нямецкай Марыі Рытановіч; нав. рэдактар Г. Сагановіч. Мінск: Зміцер Колас, 2016.
- Генадзь Сагановіч. Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міфа. Мінск: Медысонт, 2015.
- Алена Маркава. Шлях да савецкай нацыі: Палітыка беларусізацыі (1924–1929). Мінск: Галіяфы, 2016.
- Рышард Радзік. Вакол ідэнтычнасці беларусаў / пераклад з польскай С. Петрыкевіча; навук. рэдактар Г. Сагановіч. Мінск: Лімарыус, 2017.
- Штэфан Родэвальд. «Пра Полацкую Венецыю». Калектыўныя дзеянні сацыяльных груп горада паміж Усходняй і Цэнтральнай Еўропай (Сярэднявечча, ранні Новы час, XIX ст. ― да 1914 г.) / пераклад з нямецкай М. Патоцкага, С. Паўлавіцкага, Г. Скакун; навук. рэдактар Г. Сагановіч. Мінск: Лімарыус, 2020.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Управа часопісу
- ^ Галоўная старонка БГА. Беларускі Гістарычны Агляд.
- ^ Бібліятэка БГА. Беларускі Гістарычны Агляд.
Літаратура
рэдагаваць- «Беларускі Гістарычны Агляд». // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 438.
- «Беларускі Гістарычны Агляд». // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — 704с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0496-9 — С. 592.
Вонкавыя старонкі
рэдагаваць- Беларускі Гістарычны Агляд Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка. Kamunikat.org.
- Архіў нумароў БГА Беларускі Гістарычны Агляд