Беларускія ведамасьці (газэта)

«Белару́скія ве́дамасьці» — віленская беларуская газэта, якая выходзіла ад 14 верасьня 1921[1] да 15 студзеня 1922 гадоў. Выдавалася замест газэты «Наша думка», забароненай уладамі Сярэдняе Літвы. Рэдактарам-выдаўцом быў Максім Гарэцкі. Зачыненая напярэдадні выбараў у Віленскі сойм за публікацыі, скіраваныя супраць далучэньня Віленшчыны да Польшчы. Гарэцкі быў зьняволены ў Лукіскай турме, потым дэпартаваны зь Вільні[2]. Усяго выйшла 19 нумароў. Друкаваліся матэрыялы пра эканамічнае і палітычнае жыцьцё ў Сярэдняй Літве і Заходняй Беларусі, этнаграфічныя, фальклёрныя матэрыялы. Адным з рэдакатараў газэты ў 1921 годзе быў Леапольд Родзевіч. Аўтары — Усевалад Ігнатоўскі, Міхаіл Кахановіч, Аркадзь Смоліч, Макар Краўцоў, Францішак Умястоўскі (пад псэўданімам «Дзядзька Пранук»), Ігнат Канчэўскі, Ільдэфонс Бобіч (псэўданім «Пётра Просты»). У газэце ўпершыню публікаваўся беларускі пісьменьнік Аляксандар Ружанцоў.

Беларускія ведамасьці
Тып штотыднёвік
Выдавец Максім Гарэцкі
Краіна Сярэдняя Літва
Галоўны рэдактар Максім Гарэцкі
Рэдактар Максім Гарэцкі
Заснаваная 1921
Закрытая 1922
Мова беларуская
Штаб-кватэра Вільня

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Ужо сёньня 14 верасьня — Радыё Свабода
  2. ^ Ліс А. «Беларускі ведамасці» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць