Беларуская сялянска-работніцкая грамада

Беларуская сялянска-работніцкая грамада (коратка БСРГ) — мнагалюдная, законная грамада беларусаў у Заходняй Беларусі ў міжваеннае Польшчы, якая пасьлядоўна выступала за дзяржаўную самастойнасьць Беларусі. Самая грамада ў Заходняе Беларусі. Друкаваным органам была газэта «Беларуская справа», пазьней — «Народная справа».

Беларуская сялянска-работніцкая грамада
па-беларуску: Беларуская сялянска-работніцкая грамада
Лідэр партыі Браніслаў Тарашкевіч
Дата заснаваньня 24 чэрвеня 1925 (96 гадоў таму)
Распушчаная 16 жніўня 1938 (83 гады таму)
Штаб-кватэра Сьцяг ПольшчыВільня, Заходняя Беларусь, Віленскае ваяводзтва Польшча
Саюзьнікі і блёкі Блёк нацыянальных меншасьцяў
Ідэалёгія Сацыялізм
Колькасьць 120 тыс.
Колькасьць дэпутатаў
· Сойм і Сэнат 555
· Сойм
4 / 444
· Сэнат
0 / 111
Орган партыйнага друку «Жыцьцё беларуса», «Беларуская Ніва», «Беларуская справа», «Народная справа», «Narodny zwon», «Наша справа», «Наш голос», «Наша воля», «Наша праўда», «Наша праца», «Праца», «Права працы», «Думка працы»

Грамада была заснаваная ў 24 чэрвеня 1925 годзе ў Сойме Польшчы пасольскім клюбам БСРГ, а ў траўні 1926 годзе пачалі стварацца суполкі ў ваяводзтвах і паветах. Грамада здабыла агромністую вядомасьць і прыхільнасьць насельнікаў зямель, дзе большасьць — беларусы. Польскі ўрад вымушаны быў прыняць незаконныя меры па барацьбе з Грамадою. Вядомыя дзеячы Грамады былі ілжыва абвінавачаны ў камунізьме і прыгавораныя да зьняволеньня. У канцы 1927 году з-за недасягненьня сваіх задач Грамада страціла сваю прыхільнасьць простых людзей. На вядомых дзеячоў Грамады працягваліся ганеньні да зьнішчэньня Польшчы ў верасьні 1939 году ў выніку нападу Нямеччыны і СССР.

Выява з часопіса Маланка №14, 1926. Сяляне ўцякаюць з ППС, Вызваленьня, Сялянскага Саюзу і ўступаюць у БСРГ. Аўтар — Язэп Горыд
Абвестка ў газэце «Беларуская справа» аб стварэньні гурткоў БСРГ

БСРГ была ўтвораная 24 чэрвеня[1] 1925 году на аснове групы прадстаўнікоў беларускай меншасьці ў польскім Сойме, у якую ўваходзілі Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пётра Мятла, Павал Валошын.

Асноўныя патрабаваньні ў праграме БСРГ былі наступныя:

  • увядзеньне дэмакратычнага самакіраваньня;
  • увядзеньне васьмігадзіннага працоўнага дня;
  • наданьне шырокіх грамадзянскіх правоў беларускай мове;
  • касаваньне асадніцтва (земляўласьніцтва польскіх каляністаў у Заходняй Беларусі);
  • канфіскацыя абшарніцкай зямлі і бясплатная перадача яе безьзямельнаму і малазямельнаму сялянству.

Таксама ставілася задача аб’яднаць усе этнічныя беларускія тэрыторыі ў межах адной дзяржавы.

Партыя разгарнула актыўную дзейнасьць і наладзіла выданьне пэрыёдыкі. Да лістападу 1926 году БСРГ згуртавала ў сваіх шэрагах 120 тысячаў чалавек. Побач з нацыянальна-вызваленчай рыторыкай актыўна ўжывалася сацыяльная тэма. У значнай ступені БСРГ сымпатызавала саветам і таму лічылася ў Польшчы просавецкай партыяй. У сваю чаргу, СССР спрабаваў узяць Грамаду пад свой кантроль, каб надаць беларускаму нацыянальна-вызвольнаму руху ў Польшчы клясавы характар.

Земскія ўстановыРэдагаваць

З пачатку траўня 1926 году Грамада пачала ствараць суполкі ў многіх паветах. Суполкі меліся ў местах, мястэчках і нават вёсках. Суполкі аб'ядноўваліся ў павятовыя (акружныя) суполкі, а яны аб'ядноўваліся ў ваяводзкія суполкі. Над ваяводзкімі суполкамі была вышэйшая суполка — Цэнтральны камітэт Беларускае сялянска-работніцкае грамады (коратка ЦК БСРГ).

ЗадачыРэдагаваць

Грамада абвясьціла задачы, якія хацела дасягнуць законнымі спосабамі дзейнасьці. Гэтыя задачы:

  • адбіраньне зямель паноў, касьцёлаў і царквы, а затым дармовая перадача тых зямель сялянам, якія будуць іх араць.
  • 8-гадзінны рабочы дзень для работнікаў.
  • свабоды і аб'яднаньня беларускіх зямель у адзіную беларускую сялянска-работніцкую дзяржаву.
  • народнае роўнасьці беларусаў з палякамі.
  • свабоды палітвязьням.
  • стварэньне школы на роднае мове, у тым ліку на беларускае мове.
  • аддзяленьне царквы ад дзяржавы.
  • забарона асадніцтва.

Галоўная ўправаРэдагаваць

Галоўная ўправа Грамады — Цэнтральны камітэт Беларускае сялянска-работніцкае грамады (ЦК БСРГ). Яна месьцілася ў месьце Вільня і забясьпечвала сувязь пасольскага клюбу Грамады з суполкамі на месцах.

Старшыня галоўнае ўправы быў Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч. Яго намесьнік — Сымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі. Членамі галоўнае ўправы былі:

Пісарам Галоўнае ўправы быў Максім Тарасавіч Бурсевіч. Ён узначальваў т. зв. "цэнтральны сакратарыт", які выконваў тэхнічныя пытаньні наладжваньня і падтрымкі сувязі зь земскімі ўстановамі Грамады ў ваяводзствах і паветах.

ПаветыРэдагаваць

Гурткі ў паветах былі створаныя ў 1926 — пачатку 1927 гадоў.

У Гарадзенскім павеце ў студзені 1927 году было 220 гурткоў, якія мелі больш за 10 000 членаў.

У Наваградзкім павеце было 228 гурткоў, якія мелі больш за 10 000 членаў.

У Слонімскім павеце было 167 гурткоў, якія мелі боль за 10 000 членаў.

У Ваўкавыскім павеце было 107 гурткоў, якія мелі больш за 2 900 членаў.

У Лідзкім павеце было 65 гурткоў, якія мелі каля 2 000 членаў.

Былі і ў іншых паветах гурткі.

Гаразенскі павет меў сваю павятовую (акружную) суполку, якая была створаная 13 чэрвеня 1926 году. Павятовую суполку ўзначаліў М. Якімовіч[a]. На павятовым зьезьдзе, які адбыўся 19 верасьня 1926 году, была выбраная ўправа суполкі. Старшынём стаў В. Шушкевіч, а пісарам[b] В. Паддубік.

Управа Наваградзкае павятовае суполкі мела асабовы склад:

  • старшыня — І. Кузьміч
  • пісар — К. Гоцка.
  • члены — А. Сяргееў, А. Троска, І. Скаварада.

Управа Слонімскае павятовае суполкі мела асабовы склад:

  • М. Ефімовіч
  • А. Марчык
  • С. Саванец
  • І. Шацько
  • М. Бэгер

Управа Ваўкавыскае павятовае суполкі мела асабовы склад:

  • В. Шкодзіч
  • С. Шчыглінскі
  • А. Патоцкі
  • С. Якоўскі

Управа Лідзкае павятовае суполкі мела асабовы склад:

  • В. Салыга
  • К. Шымкевіч
  • і іншыя

ДзейнасьцьРэдагаваць

Беларуская сялянска-работніцкая грамада стварала суполкі і абьядноўвала простых людзей, якія хацелі выказаць свае патрэбы і жаданьні. Грамада выступала супраць асадніцтва, насільля з боку мясцовых польскіх уладаў, вялікае колькасьці падаткаў, паншчыны і дзяржаўных дармовых работаў. Грамада патрабавала вызваленьня асоб асуджаных па надуманых і ілжвых абвінавачваньнях, асабліва па палітыных прычынах.

У студзені — жніўні 1926 году ў Горадні выступалі паслы на Сойм Тарашкеівч, Рак-Міхайлоўскі, Валошын. Яны выкладалі перад людзьмі задачы Грамады і свае патрабаваньні. Іх выступленьні мелі попыт і падтрымку насельнікаў. У ліпені — жніўні 1926 году ў Віленскім, Наваградзкім ваяводзтвах адбыліся многія народныя вулічныя вечы, дзе меліся наступныя патрабаваньні[2]:

  • «Далоў фашысцкі ўрад Пілсудзкага!»
  • «Парабуем свабоду палітвязьням!»

У 1926 годзе на сьвята работы — 1 траўня, былі саборы й вечы людзей. Яны адбыліся ў многіх местах, мястэчках і вёсках: Горадня, Слонім, Ліда, Навагародак, Карэлічы. У іх прынялі ўдзел тысячы людзей.

У студзені 1927 году ў Варшаве Польскі ўрад прыняў рашэньне па барацьбе з Грамадою. МУС Польшчы пачало арышты вядомых дзеячоў Грамады. У лютым 1927 году былі самачынныя саборы на вуліцах местаў і вёсак (Горадня, Навагародак, Ліда, Слонім, Скідзель і інш.), дзе выступалі ў абарону Грамады й яе патрабаваньняў. У Слоніме сабралося больш за 10 000 людзей. У вёсках каля Горадні было сабрана каля 4 500 подпісаў у абарону Грамады. Рабочыя саюзы Горадні прынялі рашэньне аб абароне Грамады. Спробы МУС Польшчы па разгоне сабораў не далі вынікаў, бо МУС ня мела столькі людзей для разгону такога мнагалюднага руху Польшчы. У сакавіку 1927 году дзяржава прыняла рашэньне аб забароне дзейнасьці Грамады. Вядомыя дзеячы Грамады пачалі карацца на доўгія гады зьняволеньня. Аднак першая палова 1927 году мела вялікую колькасьць народных вечаў у падтрымку Грамады, а большасьць простых грамадоўцаў не былі пакараныя ўладамі, бо яна ня мела такіх сродкаў для задушэньня мнагалюдных вечаў.

Дзейнасьць БСРГ зьвярнула ўвагу ва ўсім сьвеці. Яна мела падтрымку ў многіх краінах сьвету: ЗША, СССР, Францыя, Вялікабрытанія, Чэхаславаччына і інш.

У студзені 1927 году адбыліся масавыя арышты кіраўніцтва і актыву Грамады. Паслоў ад парлямэнцкай фракцыі БСРГ пазбавілі дэпутацкага імунітэту і зьняволілі, а праз год засудзілі на катаргу. Празь некалькі гадоў шэраг актывістаў БСРГ былі абмененыя Польшчай на бальшавіцкіх вязьняў і перададзеныя СССР, дзе тыя былі расстраляныя — як «польскія шпіёны». У сакавіку 1927 году БСРГ была афіцыйна забаронена.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Дзьве даты: 24 чэрвеня // Зьвязда : газэта. — 24 чэрвеня 2010. — № 121 (26729). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Гродно. Энциклопедический справочник /Белоруская Советская Энциклопедия; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989.—438 с., [12] л. ил.: ил., с. 93.

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ Па-расейску: «Н. Якимович».
  2. ^ Па іншаму: "сакратар".

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць