Ніка Шлётэрбэк

нямецкі футбаліст

Ніка Шлётэрбэк (па-нямецку: Nico Schlotterbeck; нар. 1 сьнежня 1999 году) — нямецкі футбаліст, цэнтральны абаронца дортмундзкага клюбу «Барусія» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Ніка Шлётэрбэк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 сьнежня 1999(1999-12-01)[1] (24 гады)
Рост 1,91 м
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Барусія Дортмунд
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2019
2019—2022
2020—2021
2022—
Фрайбург II
Фрайбург
Уніён (арэнда)
Барусія Дортмунд
24 (2)
49 (4)
16 (1)
63 (6)
Зборныя
2022— Нямеччына 16 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
31 жніўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 верасьня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Яшчэ хлопцам прайшоў акадэміі некалькіх футбольных клюбаў, апошнім зь якіх быў «Фрайбург». Менавіта ў гэтым клюбе дэбютаваў 9 сакавіка 2019 году ў прафэсійным футболе, замяніўшы ў другім тайме матчу супраць «Гэрты» Філіпа Ленарта[2]. У ліпені 2020 году абаронца на год перайшоў да складу «Ўніёну» паводле дамовы арэнды. У 2021 годзе вярнуўся ў «Фрайбург». Поруч з клюбам у 2022 годзе дасягнуў фіналу Кубка Нямеччыны, дзе каманда саступіла ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці. Шлётэрбэк у тым матчы быў абраны найлепшым футбалістам[3]. 2 траўня 2022 году дортмундзкая «Барусія» абвесьціла аб падпісаньні з Шлётэрбэкам пяцігадовую дамову, якая мусіла пачаць дзеіць з сэзону 2022—2023 гадоў[4]. Паводле крыніцаў абаронца каштаваў клюбу 25 мільёнаў эўра[5].

Міжнародная

рэдагаваць

Быў выкліканы да складу нацыянальнай зборнай Нямеччыны трэнэрам Гансі Флікам на кваліфікацыйныя матчы да чэмпіянату сьвету 2022 году. Дэбютаваў у складзе зборнай у таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю 27 сакавіка 2022 году[6].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць