Бараўляны (Барысаўскі раён)

вёска ў Зэмбінскім сельсавеце Барысаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Бараўля́ны[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 7 км на паўночны ўсход ад Карсакавічаў. Бараўляны ўваходзяць у склад Зэмбінскага сельсавету. Пляніроўка Т-падобнага тыпу. Галоўная вуліца арыентаваная з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Да яе паўднёвага боку пэрпэндыкулярна далучаецца другая вуліца. Забудова двухбаковая, месцам нашчыльная, драўлянай сядзібнага тыпу. На паўночна-ўсходняй ускраіне — гаспадарчы сэктар[4].

Бараўляны
трансьліт. Baraŭliany
Першыя згадкі: XVIII стагодзьдзе[1]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Барысаўскі
Сельсавет: Зэмбінскі
Вышыня: 180 м н. у. м.
Насельніцтва: 18 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 177
Паштовы індэкс: 222133[2]
СААТА: 6208830007
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°29′51.0″ пн. ш. 28°20′44.9″ у. д. / 54.4975° пн. ш. 28.345806° у. д. / 54.4975; 28.345806Каардынаты: 54°29′51.0″ пн. ш. 28°20′44.9″ у. д. / 54.4975° пн. ш. 28.345806° у. д. / 54.4975; 28.345806
Бараўляны на мапе Беларусі ±
Бараўляны
Бараўляны
Бараўляны
Бараўляны
Бараўляны
Бараўляны

Гісторыя

рэдагаваць

Вядомыя ад XVIII стагодзьдзя. У 1771 г. вёска ў Вялікім Княстве Літоўскім, 7 двароў, 23 жыхары мужчынскае плоці. Побач быў аднайменны маёнтак М. Радомскага. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. Ад 1795 г. у Барысаўскім павеце Менскай губэрні.

У 1799 г. 16 двароў, 94 жыхары, уладаньне М. Сьлізьня. У 1897 г. 60 двароў, 397 жыхароў, у Зэмбінскай воласьці Барысаўскага павету. У 1910 пачала дзейнічаць школа (аднаклясная народная вучэльня). У 1917 г. 79 двароў, 452 жыхары.

Ад лютага да сьнежня 1918 г. на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 да ліпеня 1920 г. — Польшчай.

Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР у складзе Барысаўскага раёну, ад лютага — у Лет.-Бел. ССР. Ад 31 ліпеня 1920 зноў у БССР. Пасьля вызваленьня ад польскай акупацыі на базе земскай пачала працаваць працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1923 г. вучыліся 80 хлопчыкаў і дзяўчынак. Ад 20 жніўня 1924 г. у складзе Карсакавіцкага сельсавету Зэмбінскага раёну Барысаўскай, ад 9 чэрвеня 1927 г. — Менскай акруг, ад 22 верасьня 1927 г. Барысаўскага раёну Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.), ад 20 лютага 1938 г. — Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 г. 81 двор, 392 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», які першапачаткова аб’ядноўваў 10, а ў лютым 1932 г. — 71 гаспадарку[1]. У 1940 г. 109 двароў, 450 жахароў. У Вялікую Айчынную вайну ад 30 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 г. акупаваная Нямеччынай. У ліпені 1942 г. вёска спаленая (109 двароў), 45 жыхароў загінулі, 50 жыхароў вывезеныя на прымусовую працу ў Нямеччыну. Пасьля вайны адноўленая. У 1960 г. 329 жыхароў. У 1988 г. 35 гаспадарак, 62 жыхары[4].

30 кастрычніка 2009 году перададзеная зь ліквідаванага Карсакавіцкага ў склад Зэмбінскага сельсавету[5].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 18 жыхароў
  • 2008 год — 17 жыхароў, 11 гаспадарак[1]
  • 1999 год — 35 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе празь вёскі Карсакавічы, Паляны, Кімія і далей па шашы Барысаў — Ніўкі[1].

Інфармацыя для турыстаў

рэдагаваць

На захадзе і поўначы вёску агінае р. Смальніца (прыток р. Бярэзіна), на паўночным усходзе мяжуе зь лесам.

  1. ^ а б в г Бараўляны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 69
  2. ^ Алфавитный список улиц по Боровляны
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 73
  4. ^ а б Бараўляны // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 70
  5. ^ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 (рас.)