Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне

тэкстыльнае прадпрыемства Беларусі

Каардынаты: 53°9′6″ пн. ш. 26°2′58″ у. д. / 53.15167° пн. ш. 26.04944° у. д. / 53.15167; 26.04944

«Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне» — дзяржаўнае тэкстыльнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1963 году ў якасьці «Баранавіцкага баваўнянага камбінату» (Берасьцейская вобласьць).

«Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне»
Тып адкрытае акцыйнае таварыства
Заснаваная 20 сьнежня 1963 (61 год таму)[1]
Заснавальнікі Савет міністраў Беларускай ССР
Уласьнікі «Беллегпрам»
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Берасьцейская вобласьць
Адрас Баранавічы
Ключавыя фігуры Іван Турчак (генэральны дырэктар)
Галіна лёгкая прамысловасьць
Прадукцыя коўдра, падушка, прасьціна, абрус, ручнік, плед, фіранкі, павязка і сумка
Лік супрацоўнікаў
Матчына кампанія «Беллегпрам»

На 2023 год «Баранавіцкае ВБА» вырабляла пад таварным знакам «Блакіт» прасьціны, падушкі і коўдры, абрусы і махровыя ручнікі, пледы і фіранкі, павязкі і сумкі. Для бялізны выкарыстоўвалі такія тканіны як бязь, паплін, паркаль, сацін і твіл, а таксама лён[3]. Гандлёвая сетка налічвала 55 уласных крамаў, у тым ліку ва ўсіх абласных цэнтрах і сталіцы Беларусі[4].

Мінуўшчына

рэдагаваць

30 жніўня 1958 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову аб будаўніцтва «Баранавіцкага баваўнянага камбінату»[5]. У чэрвені 1960 годзе пачалі ўзводзіць «Баранавіцкі баваўняны камбінат»[6], які запусьцілі 20 сьнежня 1963 году. Тады адчынілі 1-ю прадзільную фабрыку[7] на 66 000 прадзільных верацён. Першым кіраўніком прадпрыемства стаў Георгі Цапаеў[5]. У 1965 годзе запусьцілі 2-ю прадзільную фабрыку[7]. У жніўні 1966 году адчынілі ткацкую фабрыку[5].

У лістападзе 1969 годзе запрацавала апрацоўчая фабрыка[7]. У 1970-я гады вырабы «Баранавіцкага баваўнянага камбінату» пастаўлялі ў 18 краінаў. У мікрараёне вакол прадпрыемства ўзьвялі 8 інтэрнатаў і 8 дзіцячых садкоў, мэдычна-санітарную частку, спартовую залю і базу адпачынку, Палац культуры «Тэкстыльнік», здраўніцу і дзіцячы аздараўленчы летнік «Мара», 3 сталовыя і страўню, Дом быту. Таксама выдавалі шматнакладную газэту «Тэкстыльнік»[5]. У 1980 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне» («БВБА»). На 1995 год таксама дзейнічалі ліцейная і мэханічная майстэрні. З прывазной бавоўны «БВБА» выпускала трыкатажную пражу, адзежныя, сукеначныя і тэхнічныя тканіны, бязь, паркаль і сацін, вацін для мэблі, нятканыя матэрыялы для абутковай і хімічнай прамысловасьці[7].

18 кастрычніка 2000 году «БВБА» пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства[6]. За 2003 год «Баранавіцкае ВБА» пераапрацавала 8000 тонаў бавоўны, што складала 60 % магутнасьці прадпрыемства. Давальніцкая сыравіна на перапрацоўку склала 80 %. У студзені 2004 году ўсталявалі новую лінію пражы магутнасьцю 800 тонаў бавоўны за месяц і коштам 2,5 млн эўра. Сярэдні заробак на прадпрыемстве склаў 180 000 рублёў (83 даляры)[8]. 7 чэрвеня 2013 году адчынілі музэй прадпрыемства. На 2014 год «БВБА» вырабляла звыш 250 назваў тканінаў, баваўняных і швачных вырабаў пад таварным знакам «Блакіт». Сярод іншага, прадпрыемства выпускала ложкавую бялізну, сталовыя прыналежнасьці, халаты, кашулі і дзіцячае адзеньне[5].

3 верасьня 2010 году кіраўніком прадпрыемства стаў Іван Турчак[9]. 1 ліпеня 2011 году швачную фабрыку назвалі «Блакіт». У сьнежні 2011 году яго пераўтварылі ў адкрытае акцыйнае таварыства. Вырабы пераважна пастаўлялі ў Расею, Казахстан, Нямеччыну і Францыю[6]. 25 кастрычніка 2012 году быў падпісаны Ўказ № 205 «Аб некаторых пытаньнях ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднаньне», паводле якога да 2015 году абнавілі абсталяваньне ў ткацкай, апрацоўчай і швачнай вытворчасьцях, а таксама ўсталявалі ўласную энэргакрыніцу[10]. Кошт новага абсталяваньня склаў 21 млн эўра[11]. 7 чэрвеня 2013 году адчынілі музэй прадпрыемства. На 2014 год «БВБА» вырабляла звыш 250 назваў тканінаў, баваўняных і швачных вырабаў пад таварным знакам «Блакіт». Сярод іншага, прадпрыемства выпускала ложкавую бялізну, сталовыя прыналежнасьці, халаты, кашулі і дзіцячае адзеньне[5].

У 2017 годзе доля швачнай вытворчасьці склала 35 %. 20 ліпеня 2017 году старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясьніковіч адзначыў: «На мадэрнізацыю БВБА было ўкладзена каля 20 млн эўра па ўказе, яшчэ каля 10 млн эўра прадпрыемства прыцягнула самастойна»[12]. У студзені 2018 году запрацаваў новы раскройна-швачны цэх[13]. У 2021 годзе страты прадпрыемства вырасьлі да 49 млн рублёў. Лік супрацоўнікаў зьменшчыўся з 1400 да 1300 чалавек. На 2023 год даччыны «БлакітТрэйдЛагістыкс» вёў збыт праз 60 фірмовых крамаў[14].

  1. ^ Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 12 сакавіка 2021 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  2. ^ https://bel.sputnik.by/20230113/yak-stratny-blakit-peratvaryts-u-prybytkovy-rastlumachy-galochanka-1071166748.html
  3. ^ Каталёг (рас.) // Інтэрнэт-крама «Блакіт», 2023 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  4. ^ Крамы (рас.) // Інтэрнэт-крама «Блакіт», 2023 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  5. ^ а б в г д е Ірына Серафімовіч. 20 сьнежня 2013 г. – 50 гадоў з пачатку дзейнасьці (1963) Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднаньня // Берасьцейская абласная бібліятэка, 19 сакавіка 2014 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  6. ^ а б в ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне» // Баранавіцкая цэнтральная гарадзкая бібліятэка імя Валянціна Таўлая, 2014 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  7. ^ а б в г Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб’яднаньне // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 293. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  8. ^ У лініі два канцы // Газэта «Наша ніва», 27 лютага 2004 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  9. ^ Лукашэнка зрабіў шэраг прызначэньняў // Газэта «Наша ніва», 3 верасьня 2010 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  10. ^ Лілія Крапівіна. М.Мясьніковіч запатрабаваў паскорыць закупку абсталяваньня для мадэрнізацыі «БВБА» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 5 кастрычніка 2012 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  11. ^ Газэта «Інтэкс-прэс». Што зьмянілася на «Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб’яднаньні» // Гарадзкія парталы Беларусі, 2 лістапада 2014 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  12. ^ Кацярына Гараева. Мясьніковіч адзначае рэзультатыўнасьць мадэрнізацыі «Баранавіцкага ВБА» // БелТА, 20 ліпеня 2017 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  13. ^ Алена Ракуць, Дыяна Мішчук. Новы цэх // Тэлерадыёкампанія «Берасьце», 9 лютага 2018 г. Архіўная копія ад 9 лютага 2018 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.
  14. ^ Віктар Талочка. Як стратны «Блакiт» ператварыць у прыбытковы, растлумачыў Галоўчанка // Радыё «Спадарожнік», 13 студзеня 2023 г. Праверана 16 студзеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць